адыгрываць ранейшую ролю', 'адыходзіць ад якой-н. дзейнасці' і 'пераставаць існаваць, паміраць'. Некаторыя з гэтых п'ес.. заслужана карыстаюцца папулярнасцю ў народзе, і яны не сыходзяць са сцэны тэатраў (А. Макаёнак. Аб некаторых пытаннях беларускай драматургіі). Абломкі эксплуататарскіх класаў.. вымушаны сысці са сцэны, каб назаўсёды адысці ў нябыт (К. Крапіва. Выдатны пісьменнік і чалавек). — Не, проста так са сцэны не сыду! — ганарліва прамовіў услых Гаўрыла (Я. Каршукоў. Тэлевізійная прэм'ера). Чалавек памірае ці сыходзіць са сцэны, a справы яго прадаўжаюць жыць (У. Дамашэвіч. Я шукаю бацьку).
Выраз у яго першым значэнні ўтвораны шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, характэрнага для маўлення акцёраў. Іншыя значэнні склаліся ў выніку паўторнай метафарызацыі зыходнага словазлучэння.
Сыход са сцэны. Агульны для ўсходнесл. м. Адыход ад былой дзейнасці. Мацёры палітычны ігрок трапна выбраў момант для сыходу са сцэны: да ўлады тады ўпершыню прыйшлі правыя на чале з тым жа Вітасам (У. Калеснік. Пасланец Праметэя).
Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма сыходзіць са сцэны (гл.), адно са значэнняў якога — 'адыходзіць ад якой-н. дзейнасці'.
Пакуль сэрца б'ецца (будзе біцца) каго. Калька з франц. м. (tant que le coer me battra, літаральна «пакуль сэрца ў каго-н. б'ец-ца»). Хто-н. жывы, жыве, існуе. Горад і краіна не паміраюць, пакуль б'ецца сэрца хаця аднаго іхняга сына ці дачкі (У. Караткевіч. «Мой ce градок!»).
Узнік y выніку метанімічнага пераносу, заснаванага на сумежнасці з'яў прычынна-выніковага характару.
Сэрца кроіцца ў каго, ад чаго. Уласна бел. Каму-н. нязносна цяжка ад душэўнага болю за што-н., хто-н. моцна перажывае за што-н. Спавілася бацькаўшчына наша страхоццем і жахам навокала. Кроіцца сэрца ад жалю і болю… (Я. Лёсік. Эканамічны заняпад Дзяржавы Расійскай).
Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на базе суадноснага дзеяслоўнага кроіць сэрца каму, чыё (гл.).
Сядзець на двух крэслах. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'займаць няпэўную, няясную пазіцыю, прытрымліваючыся розных, несумяшчальных пунктаў гледжання' і 'займаць адначасова дзве пасады'. Апартэід і сапраўды сурова асуджаўся амаль усімі — за асобнымі выключэннямі — дзяржавамі. Але вось што датычыць ЗША, то яны і тут спрабавалі сядзець на двух крэслах (А. Вярцінскі. Дзве дыпламатыі на паверку). Рэкламы мне не трэба, Антон Ягоравіч, не дзеля яе я пайшоў у калгас, мяне
71 👁