Акцыі паднімаюцца (павышаюцца) чые, каго. Паўкалька з франц. м. (sеs асtіons mоntеnt). Чые-н. шансы на поспехі ці значэнне, уплыў каго-н. Узрастаюць. —Ніколі нічыйго хлеба мы не елі, —закапыліў нос Ластоўскі. Яго акцыі паднімаліся (І. Гурскі. Вецер веку). Утвораны ў выніку метафарызацыі састаўнога тэрміна, звязанага з камерцыяй. Калі акцыянернае таварыства мае значныя поспехі, то курс (цана) яго акцый паднімаецца, павялічваецца попыт на гэтыя цэнныя паперы. Алах ведае. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае невядома', можа Ужывацца з кампанентам адзін. Як ён там, небарака, выкручваецца — адзін алах ведае (К. Губарэвіч. Брэсцкі мір). Утварыўся на базе сінанімічнага яму выразу бог ведае. Алах — Імя Бога ў мусульман. Альма-матэр. Запазыч. з лац. м. (аlmа mаtег, літаральна «карміцелька-маці»). Вышэйшая навучальная ўстанова (асабліва універсітэт). Калі ж універсітэт зноў пачаў навучанне, сенат звярнуўся да студэнтаў палякаў з заклікам бараніць сваю альма матэр… (ЛіМ. 16.07.1976). Узнік у студэнцкім асяроддзі часоў сярэднявечча як вобразная назва універсітэта. Фразеалагізм ужыв. і з захаваннем лац. напісання: «У Кракаве памятаюць бурныя дыскусіі ў залах старой ягелонаўскай alma mater на пачатку трыццатых гадоў…» (Я. Брыль). Альфа і амега чаго. Запазыч. з царк. — слав. м. Самае галоўнае, сутнасць чагосьці. Уся сіла каўпакоўцаў, можна сказаць, альфа і амега іх стратэгіі і тактыкі, заключалася ў няспынным руху — усё наперад і наперад! (У. Краўчанка. Апавяданне пра смелае сэрца). Фразеалагізм неаднаразова сустракаецца ў біблейскіх тэкстах, напрыклад (Апакаліпсіс, 1.8): «Я есмь альфа і амега…». Узнік як спалучэнне назваў першай і апошняй літар грэч. алфавіта. Антонаў агонь. Недакладная кальказ франц. м. (feu SaintАntoinе, літаральна «агонь святога Антона»). Гангрэна, заражэнне крыві. Пакуль давезлі — быў у цябе ўжо антонаў агонь. Скура вакол раны стала плямамі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). У сярэдневяковай Заходняй Еўропе існавала павер'е, што вылечыць гэту хваробу можна мошчамі «святога Антонія» — хрысціянскага аскета Антонія Фіўскага (III–IV стст.), які, раздаўшы сваё багацце жабракам, пайшоў у Егіпецкую пустыню і жывіўся там травамі і карэннем. Знахары, спрабуючы «зняць антонаў агонь» з хворага, звычайна мелі пры сабе ікону Антонія
Дадатковыя словы
mаtеr, павере
64 👁