ад яйца да фруктаў» (у Старажытным Рыме абед пачынаўся з яец і канчаўся фруктамі). Упершыню выраз аb оvо ў пераносным сэнсе выкарыстаў Гарацый (68 — 8 гг. да н. э.) у сваім славутым творы «Навука паэзіі» (Аrs роеtiса). Аж у роце чорна ў каго. Агульны для бел. і ўкр. (аж у роті чорно) м. Хто-н. вельмі злы, люты (пра чалавека). —А сама ж яна [Алена Секачыха] — малатарня! — Злосная ўрэдзіна, аж у роце чорна, — удакладняе Цімох (Я. Брыль. Ніжнія Байдуны). Выток фразеалагізма — народная прымета: калі ў шчаняці паднябенне і верхняя частка языка чорныя, то будзе, як падрасце, злы сабака. Параўн. у апавяданні Л. Калюгі «Тахвілін швагер»: «Юстап… яшчэ ўзяў шчанюка на рукі, к лямпе паднёс, расшчапіў яму шчэлепні і прызнаў: — Чорна ў роце — ліхі будзе». Акунёў вудзіць (лавіць). Агульны для бел. і ўкр. (окунів ловити) м. Драмаць седзячы. —Як гэта? — падняўся з месца пасівелы старшыня прафкома, які да гэтага часу непрыкметна акунёў вудзіў. Нават цяпер ён пазяхаўу далонь (В. Зайцаў. Персанальная справа). Гэты фразеалагізм пры супастаўленні яго з адпаведным свабодным словазлучэннем не ўспрымаецца як жывая разгорнутая метафара, не выклікае суадносных уяўленняў аб рыбнай лоўлі. Таму, відаць, можна згадзіцца з меркаваннем В. М. Макіенкі, які лічыць, што этымалагічнай асновай фразеалагізма стаў дзеяслоў, блізкі гучаннем да слова акунь: укр. куняти (драмаць') і з тым жа значэннем серб. — харв. Куньати, руск. дыял. кунять. Выраз сфарміраваўся шляхам каламбурнага расшчаплення гэтага дзеяслова і яго перараскладання ў фразеалагізм. Акунуцца з галавой у што. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. окунуться с головой, укр. заглибитися з головою). Поўнасцю прысвяціць сябе, аддацца чаму-н. Работа ў сельсавеце была цікавай. Я з галавой акунуўся ў новае для мяне, дарослае жыццё (У. Шахавец. Па сцежках памяці). Утвораны шляхам метафарызацыі адпаведнага словазлучэння, якое абазначае 'усім целам, з галавой апусціцца ў ваду'. Акцыі падаюць чые, каго. Паўкалька з франц. м. (sеs асtіоns bаіssеnt). Чые-н. шансы на поспехі ці значэнне, уплыў каго-н. зніжаюцца. Даўно не было сакрэту: калі Барушка ветлівы, фінціць, чакай добрага. Размінуўся, не заўважыў — значыць, акцыі твае падаюць (У. Карпаў. Сотая маладосць). Узнік у выніку метафарызацыі састаўнога тэрміна, звязанага з камерцыяй. Акцыя — цэнная папера, якая сведчыць аб удзеле яе ўладальніка ў акцыянерным таварыстве. Курс (цана) акцый падае, калі зніжаецца прыбытак прадпрыемства
67 👁