мядзведзя і «казы». Роля барабаншчыка ў гэтай працэсіі была самая сціплая і незайздросная. У руск. м. выраз склаўся на ўзор спалучэнняў тыпу отставной гвардии поручик, таму першы кампанент фразеалагізма дапасуецца не да другога, а да трэцяга (отставной барабанщик). У беларускую ж мову выраз перайшоў механічна і стаў ужывацца без уліку яго сапраўднага этымалагічнага вобраза (адстаўной казы барабаншчык замест адстаўны казы барабаншчык). Ад усяго сэрца. Калька з ням. м. (von ganzem Негzen; параўн. у французаў: dе tout mon соеur — «ад майго сэрца»; у палякаў: z саłедо seгса — «з усяго сэрца»). З усёй шчырасцю. Хоць быў я яшчэ малы, але спачуваў рэвалюцыйным выступленням ад усяго сэрца (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Сэнсаўтваральным кампанентам фразеалагізма з'яўляецца слова сэрца як 'сімвал пачуццяў, чуласці, настрою чалавека'. У бел. м. займеннікавы кампанент усяго часта выступае як факультатыўны элемент «Ты мне, як сын бацьку, скажы, ад сэрца скажы, як рабіць» (П. Галавач). Адчуванне локця. Гл. пачуццё (адчуванне) локця. Ад шчырага сэрца. Агульны для бел., укр. (від щирого серця) і польск. (ze szczerego serca) м. Вельмі шчыра, чыстасардэчна, адкрыта Я табе зычу гэтага ад шчырага сэрца… (М. Зарэцкі. Вязьмо). Утвораны на мадэлі ад усяго сэрца, ад чыстага сэрца з выкарыстаннем граматычнай структуры і двух кампанентаў (ад, сэрца). Ад'яда душы (сэрца). Уласна бел. Назойлівы, надакучлівы чалавек. Сціхні ты, ад'яда сэрца! I без цябе млосна (В. Каваленка. Падвышанае неба). Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма ад'ядаць душу (сэрца) каму. Ад яйка (ад яйца) адліць. Уласна бел. Неверагодна лоўка ўкрасці, прысвоіць нават тады, калі гэта здаецца немагчымым. Ніхто ў сям'і не разумее, чаму спалохаўся Варывончык. Той Варывончык, пра якога гаварылі, што ад яйка адалье… (М. Ермакоў. Жыўцы). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Пачынаць (пачаць) ад яйца. Калька з лац. м. (аb ovo). 3 самага пачатку. Я раскажу табе якую-небудзь займальную гісторыю… Напрыклад?.. Напрыклад, калі пачынаць ад яйца, паслухай, кім я марыў стаць у дзяцінстве (У. Арлоў. Я марыў стаць шпіёнам). Ab ovo — частка рымскай ідыёмы аb оvо usque аd mаlа са значэннем 'ад пачатку да канца'. Літаральны ж пераклад ідыёмы
Дадатковыя словы
адяда, адядаць, зяўляецца, сямі
65 👁