Генерал Духонін узначальваў у 1917 г. Вярхоўнае Галоўнакамандаванне рускай арміі і 20 лістапада 1917 г. на магілёўскім вакзале стаў адной з першых ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Выраз склаўся ў сувязі з гэтай падзеяй і быў асабліва хадавым у гады грамадзянскай вайны і пасля. Жахлівае забойства Духоніна паказана ў рамане М. Зарэцкага «Сцежкі-дарожкі». Адпускаць (адпусціць) гайкі. Уласна бел. Паслабляць патрабаванні, рабіць іх менш строгімі. — Горай, думаеш, не будзе? — Горай быць не можа, — сказаў граф. — Хаця б таму, што кожнае новае цараванне спачатку на некалькі год адпускае гайкі, зарабляе сабе добрае імя (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Антанімічнае ўтварэнне на аснове фразеалагізма закручваць гайкі каму (Гл.). Адпусціць лейцы. Гл. папускаць (папусціць; адпускаць, адпусціць) лейцы. Адрабляць шарварку. Гл. шарварку адрабляць. Ад рукі пісаць, маляваць і пад. Агульны для ўсходнесл. і польск. (оd ręкі) м. Ручным спосабам. Перад адыходам напісалі ад рукі ўсім салдатам ліст, у якім тлумачылі, чаму пакідаюць фронт, і звалі другіх зрабіць гэтаксама (П. Галавач. Дзве сцежкі). Лічаць, што выраз стаў ужывацца пасля таго, як быў вынайдзены друкарскі станок і пачалося кнігадрукаванне. Перш чым што-небудзь надрукаваць, пісалася ад рукі. Адрэзаная луста (скібка, кавалак). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. отрезанный ломоть, укр. відрізана скиба). Абазначае 'чалавек, аддзелены ад сямі' і 'чалавек, які парваў сувязь з чымсьці прывычным'. У Кліма Пятручыка шасцёра дзяцей. Трое старэйшых — Іван, Алена і Каця — ад першае жонкі. Гэта ўжо адрэзаныя скібкі: у кожнага свая сям'я, свой клопат, па іх галава не баліць (П. Місько. Ціхае лета). Для яе не дачка — сыны аказаліся адрэзанымі кавалкамі (І. Шамякін. Гандлярка і паэт). Выток фразеалагізма — прыказка Адрэзанае лусты не прылепіш, якая першапачаткова ўжывалася, калі гаворка ішла пра аддадзеную замуж дачку. Адстаўной казы барабаншчык. Запазыч. з руск. м. Чалавек, з якім не лічацца, які займае невысокае становішча. Што і казаць, сын — маладзец, а сам ён, Паўлюк Лапатка? Хто ён такі? Аніхто. Прышый кабыле хвост. Адстаўной казы барабаншчык… Саўгасны пенсіянер (М. Гіль. Пяць нарзанных ваннаў). У аснове фразеалагізма ляжыць даўнейшы звычай. У кірмашовыя дні выводзілі напаказ «вучонага» мядзведзя, а таксама прыбранага «пад казу» хлопчыка-танцора. Іх суправаджаў барабаншчык, звычайна адстаўны салдат, які барабанным боем заклікаў гледачоў і прыцягваў іх увагу да асноўных «акцёраў
Дадатковыя словы
сямя
67 👁