Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Дзяніс Іванавіч, давайце не будзем забягаць наперад, а пачнём, як кажуць, ад печы. [Размысловіч:] Разумею, Георгій Максімавіч… Можна і ад печы, так сказаць (А. Петрашкевіч. Трывога). Утвораны на аснове фразеалагізма танцаваць ад печы (ад печкі) (Гл.) у выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента. Адарваўшыся ад кампанента танцавацьу выраз стаў спалучацца з іншымі дзеясловамі поўнага лексічнага значэння (найчасцей з дзеясловам пачынаць). Адплаціць той жа манетай каму. Гл. плаціць (адплаціць) той жа манетай каму. Адправіцца (пайсці, паехаць) да Абрама на піва. Агульны для бел. і польск. (роjесhаć dо Аbгаhата nа ріwо) м. Памерці. — Лёгка, Сцяпанавіч, выдумляць, калі я цудам не адправіўся да Абрама на піва. — Шчыгол пахмурна звёў бровы (А. Масарэнка. Баргузікскае лета). Узнік па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесным фразеалагізмам адправіцца на той свет. Абрам — біблейскі персанаж, якога пасля яго смерці Бог за пакорлівасць і адданасць узяў у нябеснае царства. Адправіцца да Абрама — першапачаткова 'адправіцца на той свет, туды, дзе знаходзіцца Абрам'. А на піва — дасціпны жартоўны дадатак, які (паводле М. А. Даніловіча) каламбурна накладвае на імя біблейскага персанажа іншае, тоеснае, пашыранае ў мінулыя стагоддзі сярод яурэйскага насельніцтва Польшчы і Беларусі імя Абрам (як гаспадар карчмы, куды заходзілі і «на піва»). Адпраўляць (адправіць) у Магілёўскую губерню каго. Агульны для бел. і руск м. Забіваць, знішчаць. Невядома, што чакае наперадзе. Можа, шампалоў усыплюць, а могуць і расстраляць. Завядуць у цёмны двор, паставяць да сцяны і адправяць у Магілёўскую губерню (Л. Дайнека. Запомні сябе маладым). Утварыўся пад уплывам і на ўзор фразеалагізма адправіць на той свет (каго). Спалучэнне ў Магілёўскую губерню — каламбурнага характару: тут прыметнікавы кампанент выклікае асацыяцыю са словам магіла ('смерць, пагібель'). Выраз мог узнікнуць пасля 1772 г., калі паводле ўказа Кацярыны II на ўсходнебеларускіх землях, далучаных да Расіі, была ўтворана Магілёўская губерня. Адпраўляць (адправіць) у штаб Духоніна каго. Устар. Запазыч. з руск. м. Расстрэльваць. [Следчы:] Раскажыце, хто вас зацягнуў у гэтае балота? За гэта сурова караць вас не будуць, дадуць гады тры, і ўсё. А інакш вас могуць у штаб Духоніна адправіць. Зразумелі? (П. Пруднікаў. Яжовыя рукавіцы).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
 ◀  / 440  ▶