Кампанент шайка тут сэнсаўтваральны, ён суадносіцца з абодвума значэннямі слова шайка — банда' і хеўра', дарэчы, запазычанага з латышскай м.: saika — 'шмат народу'. У руск. м. ёсць два амонімы: шайка1 — банда', шайка2 —'ражка, пасудзіна для вады' Фразеалагізм утвораны каламбурным шляхам, аб'яднаннем слова шайка1 ('банда, хеўра') са словам лейка ('чарпак для вады'), якое належыць да той жа семантычнай групы, што і слова шайка2 ('пасудзіна для вады'). Адным махам семярых забіяхам. Паўкалька з руск. м. (одним (единым) махом семерых убивахом). Меркаваць пра каго- ці што-н. зусім аднолькава, не ўлічваючы індывідуальных асаблівасцей. Нельга на адзін аршын мераць — «адным махам семярых забіяхам», — і ўсіх рэдактараў, якіяў большасці таксама пісьменнікі, ды і ўсіх пісьменнікаў… (Б. Сачанка. Ведаць мінулае, заглядваць у будучыню). Лічаць, што выраз склаўся пад уплывам спалучэння адным ударам семярых з казкі братоў Грым «Храбры кравец» (1814), дзе кравец адным махам забівае сем мух. Магчыма, выраз узнік у асяроддзі семінарыстаў, якія для рыфмоўкі скарысталі старажытную форму 1-й асобы мн. л. забіяхам (мы забіваем). Выраз фіксуецца ў беларускіх крыніцах, праўда, у крыху іншай форме: адным махам сем сот душ забіяхам (І. Насовіч); адным махам сто забівахам (М. Федароўскі); адным махам сем мух забіяхам (Ф. Янкоўскі). Адным мірам мазаны. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі падобныя адзін на аднаго ў якіх-н. адносінах, з аднолькавымі недахопамі. — Адным мірам мазаны, — нібы ўгадаўшы Петрусёвы думкі, заўважыла бабка Саклюта, — што гультай, што лодар, тое самае і прагульшчык (А. Кулакоўскі. Першы малюнак). У складзе фразеалагізма ёсць цяпер ужо забытае царкоўнае слова міра, якое абазначала духмяны алей для хрысціянскага абраду памазання. У час хрышчэння, перад смерцю, пры каранацыі цароў і ў некаторых іншых выпадках рабілі крыжападобнае мазанне мірам. Адны скура ды косці засталіся на кім, у каго, ад каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. вельмі схуднеў. Ніхто не пазнаваў яго — скура ды косці засталіся на хлопцы (В. Праскураў. Зялёная рапсодыя). Склаўся ў выніку пашырэння кампанентнага складу фразеалагізма адна скура ды косці (Гл.), атрымаўшы структуру двухсастаўнага сказа, іншую спалучальнасць са словамі кантэксту і адпаведна іншы сэнс. Ад печы (ад печкі). Агульны для ўсходнесл. м. 3 самага простага, з самага пачатку (пачынаць рабіць што-н.). [Навіцкі
Дадатковыя словы
абяднаннем
66 👁