Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Назоўнікавае ўтварэнне ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма адкрыць Амерыку (гл.), адно са значэнняў якога — 'знаходзіць, выяўляць што-н. зусім новае'. Адкрыць Амерыку. Гл. адкрываць (адкрыць) Амерыку. Адкрыць карты каму. Гл. раскрыць (адкрыць) карты каму. Ад мала да вяліка. Паўкалька з царк. — слав. м. (отъ мала до велика). Абсалютна (усе), без выключэння, незалежна ад узросту. Усе ад мала да вяліка падзей чакалі ў Петрушах (Я. Колас. Рыбакова хата). 3 такім жа значэннем упершыню ўжыта ў Бібліі (Кніга прарока Іерэміі). Мала, вяліка — форма род. скл. адз. л. кароткага прыметніка. Ад малога да вялікага. Агульны для бел. і ўкр. (від малого до великого) м. Абсалютна (усе), без выключэння, незалежна ад узросту. Поп прыехаў у позняе снеданне, калі вёска ўся ад малога да вялікага сабралася да клуба (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Утвораны на аснове фразеалагізма ад мала да вяліка (гл.) — паўкалькі з царк. — слав. м. Адмыкаць адамкнёныя (адчыненыя) дзверы. Уласна бел. Настойліва даказваць, сцвярджаць тое, што даўно ўсім вядома і не выклікае пярэчанняў. Не варта ламаць коп'і, адмыкаць адчыненыя дзверы ні абаронцам роднай мовы, ні яе праціўнікам — трэба і тым і другім часцей і ўважлівей чытаць класікаў… (Б. Сачанка. Край, дзе жывём). Выраз з рамана К. Чорнага «Сястра» (1927), утвораны, відаць, на ўзор сэнсава тоеснага фразеалагізма ламаццаў адчыненыя дзверы — калькі з франц. м. (ш.) — і ўжыты ў такім урыўку: «— А ты сам падумай, што гэта значыць. — Нашто думаць. Тут няма чаго і думаць — нашто адмыкаць адамкнёныя дзверы…». Адна скура ды косці. Калька з лац. м. (реllіs tоtus еst). Вельмі худы, змарнелы. «Андрэй здорава падупаў, адна скура ды косці, — адзначыў сабе Лукаш. — Цяжка яму на гэтай нішчымніцы. Голас ледзь адцягвае» (М. Лобан. Шэметы). Фразеалагізм з аналагічнай вобразнасцю, значэннем і граматычнай структурай ёсць у вельмі многіх мовах (славянскіх, франц., англ., ням., італ., румынскай, малдоўскай, нарвежскай, венгерскай і інш.). Відаць, ён пранік у гэтыя мовы як калька з камедыі «Гаршчок» рымскага камедыёграфа Плаўта (III–II ст. да н. э.). Адна шайка-лейка. Запазыч. з руск. м. Група людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі ці паводзінамі, учынкамі. — Ты скажы, дзе хаваецца твой Рыгор?.. — Я за Рыгорам не хаджу: дзе ён — я не ведаю. — Брэшаш! Вы адна шайка-лейка, — і бандыт перацягнуў Таццяну тоўстым гарапнікам (Я. Нёманскі. Маці).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
 ◀  / 440  ▶