Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
не хоча! Ад зямлі яшчэ не адрос, а ўжо, глядзіце, бальшавік!.. (Я. Брыль. Сірочы хлеб). Узнік праз супастаўленне з раслінай, засноўваецца на літоце (знарочыстым прымяншэнні). Ад коркі да коркі. Запазыч. з руск. м. Цалкам, поўнасцю, нічога не прапускаючы (чытаць, прачытаць, вывучыць і пад.). Прачытаў ад коркі да коркі і зараз шкадую: чаму паспяшаўся (М. Лужанін. Руплівай душы камуніст). Узнікненне фразеалагізма звязана з даўнейшым спосабам пераплятання кніг: іх вокладкі рабіліся з дошак, абцягнутых скурай або тканінай. Таму першапачаткова прачытаць ад коркі да коркі абазначала 'прачытаць ад вокладкі да вокладкі'. Адкрываць (адкрыць) Амерыку. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'знаходзіць, выяўляць што-н. зусім новае, невядомае' і 'гаварыць, аб'яўляць пра даўно ўсім вядомае'. Не адкрыю Амерыку, калі скажу, што для нармальнага, гарманічнага развіцгрі школьніка патрабуецца мінімум пяць гадзін заняткаў фізічнай культурай у тыдзень (Настаўн. Газ. 6.01.1988). —Каб жа ты ведаў, колькі там нашага брата, працоўнага бедняка! — Безумоўна, больш і значна больш, як розных паноў і падпанкаў. Амерыку адкрыў. Думаеш, я не ведаю? (М. Машара. Ішоў дваццаты год). Утварыўся ў выніку метафарызацыі адпаведнага свабоднага словазлучэння, звязанага з адкрыццём Амерыкі (1492), што здзейсніў Хрыстафор Калумб, які, адправіўшыся ў пошуках прамога марскога шляху ў Індыю, прычаліў да берагоў невядомай тады Амерыкі. Другое, супрацьлеглае значэнне развілося ў фразеалагізме ў выніку іранічнага асэнсавання той жа з'явы (з падтэкстам «ужо даўно адкрытую»). Дзень (дні) адкрытых дзвярэй. Агульны для ўсходнесл. і польск. (dzień оtwartych drzwie) м. (Дзень, дні) вольнага доступу ў навучальную ўстанову ці на прадпрыемства (каб азнаёміцца з іх профілем). Сталі традыцыйнымі дні адкрытых дзвярэй, калі бацькам паказваюць усё, пачынаючы з кухні і канчаючы пакоямі (Настаўн. газ. 30.11.1984). Утвораны на аснове фразеалагізмаў адкрываць (адчыняць) дзверы (каму, чаму куды) і дзверы адкрыты (адчынены) (каму, для каго, перад кім). Адкрыццё Амерыкі. Агульны для ўсходнесл. м. Вынаходніцтва, выяўленне чаго-н. новага. А што тычыцца імперскай мовы, то і гэтае сцвярджэнне не адкрыццё Амерыкі Нобелеўскі лаўрэат І. Бродскі пісаў, што «мова — рэч імперская» (А. Вальфсон. Нецярпімасць па-ялугінску
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяўляць, зявы
79 👁
 ◀  / 440  ▶