Выраз сваім першым значэннем прыйшоў у літаратурны ўжытак з прафесійнага маўлення маракоў, дзе замест афіцыйнага аддаць швартовы кажуць і аддаць канцы (швартовы і канцы — канаты'). Другое значэнне (уцячы') развілося на аснове першага (адчаліць — пайсці — з'ехаць…); параўн.: «Зрэшты, была і яшчэ важная прычына аддаць канцы, кажучы марской тэрміналогіяй, — нясцерпны сум па Каці» (А. Асіпенка). Трэцяе значэнне склалася не на аснове сэнсавай сувязі з марскім тэрмінам (яе няма), а ў выніку каламбурнага выкарыстання двух значэнняў слова канцы, падмены значэння канаты' значэннем смерць' (параўн., напрыклад, у Р. Мурашкі: От толькі не пусці, дык канцы табе будуць!). У гэтым пераасэнсаванні, відаць, адбілася традыцыйная ацэнка мора як пастаяннай небяспекі для жыцця: Хто па моры не плаваў, той бяды не ведаў; Чакай гора з мора, бяды ад вады; Хораша мора — з берага.
Аддаць сэрца каму. Гл. аддаваць (аддаць) сэрца каму.
Ад дошкі да дошкі. Агульны для ўсходнесл. м. Ад пачатку да канца, нічога не прапускаючы (чытаць, прачытаць і пад.). Жураўскі праглядаў толькі апошнія старонкі: спорт, фельетоны, здарэнні… Валовік і Сініцын чыталі ўсё, як кажуць, ад дошкі да дошкі (М. Герчык. Вяртанне да сябе).
Утвораны метанімічным шляхам ад свабоднага словазлучэння, звязанага з даўнейшым спосабам пераплятання кніг: іх вокладкі рабіліся з дошак, абцягнутых скурай або тканінай. У «Зборніку беларускіх прыказак» І. І. Насовіча выраз фіксуецца ў форме ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі і тлумачыцца як 'насмешка з хлопчыкаў, якія хваляцца ўменнем чытаць'.
Адзін бок медаля. Уласна бел. Знешняя, відавочная частка якой-н. справы. Прэміі, званні, ордэны, кнігі, слава! Гэта адзін бок, як кажуць, медаля. На другім жа — праца, барацьба (Б. Сачанка. Не на той вуліцы).
Антанімічнае ўтварэнне на аснове фразеалагізма адваротны (другі) бок мёдаля (гл.).
Адзін канец. Агульны для бел. і руск. м. Ужыв. як выказванне роспачнай рашучасці са значэннем 'няма выбару, кепскі зыход непазбежны'. Там [у Картуз-Бярозе] ужо ўсё роўна не было чаго губляць чалавеку, хоць зракайся, хоць прызнавайся — усё роўна адзін канец (М. Машара. I прыйдзе час…).
Сэнсаўтваральным тут выступае кампанент канец, які асацыіруецца са словамі пагібель, смерць.
Ад зямлі не адрос. Уласна бел. (параўн.: руск. от земли не видать, укр. від землі не видно, чэшск. u zemё аnі vіdёt, польск. lеdwіе оdrosl оd ziеmі). Вельмі нізкага росту, малы. — А што, паночку, бачылі? — кінуў услед Даніку Палуян. — I шапкі скінуць
104 👁