Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Адгароджвацца (адгарадзіцца) кітайскай сцяной ад каго, ад чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі моцна, наглуха адасабляцца, адмяжоўвацца ад каго- ці чаго-н. Мы сабе добра жывём вялікай сям'ёй і адгарадзіліся кітайскай сцяной ад усіх. Як у манастыры жывём (З. Бядуля. Язэп Крушынскі). Гэты дзеяслоўны фразеалагізм склаўся на аснове назоўнікавага кітайская сцяна (гл.), які мае значэнне 'неадольная перашкода і поўная ізаляванасць' і ўзнік на базе тэрміналагічнага словазлучзння. Вялікая кітайская сцяна была не толькі сур'ёзнай перашкодай для ворагаў-вандроўнікаў з поўначы, але і сімвалізавала поўную ізаляванасць, адсутнасць зносін з суседзямі. Ад гаршка паўвяршка. Уласна бел. Вельмі нізкі, малы ростам. Не паспеу дагаварыць Якім, як Рыгорка ашчэрыўся, зафыркаў, вы зверыўшыся на Якіма. — Бач ты, ад гаршка паўвяршка, а ўжо вучыць… Вучоны! (І. Дуброўскі. Скасаваны агрэх). Утвораны на аснове руск. рыфмаванага фразеалагізма от горшка два вершка (параўн. ва ўкр. м.: від горшка два вершка). Вобразнасць фразеалагізма засноўваецца на літоце (знарочыстым прымяншэнні). Вяршок — даўнейшая мера даўжыні, роўная 4,4 см, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы. Аддаваць (аддаць) сэрца каму. Калька з франц. м. (dоппег sоn соеur). Кахаць каго-н. Канечне, на ліха табе хто, на ліха я! Лепшую знайшоў. Маладзейшая прываражыла. Ёй аддаў сэрца! (Л. Калодзежны. Ішоў чалавек). Сэнсаўтваральны кампанент сэрца тут выступае як сімвал любоўных пачуццяў. Адданне чэсці. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. отдание чести, укр. віддання честі). Вітанне каго-н. па-ваеннаму, з прыкладаннем рукі да галаўнога ўбору. І заўважаецца адразу тут іншы край… парадак, дысцыпліна, лад, адданне чэсці… (Я. Колас. На шляхах волі). Назоўнікавы фразеалагізм, утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага аддаць чэсць (каму). Аддаць богу душу. Гл. богу душу аддаць. Аддаць канцы. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі: 1) адвязаць канаты, трос або ланцуг, калі судна адыходзіць ад прычала ў плаванне, 2) уцячы, 3) памерці. — Клыпу ўгору! — кажа боцман, свідруе пальцаму столь, а тады перакладае. — Падняць якар. Шпурняй вяроўкі! Аддаць канцы! (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі). Будзьце здаровы, цётка Зося, я аддаю канцы (М. Ваданосаў. Пераломнае лета). Прымі сына. Канае мой Васька. Калі не выхадзіш — канцы аддасць (В. Карамазаў. Пушча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзнай, сямёй
86 👁
 ◀  / 440  ▶