Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
абазначаў 'адмовіць таму, хто сватаецца'. 3 такім значэннем ён зрэдку ўжываецца і цяпер: «Глядзелі-глядзелі бацькі нявесты на жаніха, дый далі сватам ад варот паварот» (Б. Сачанка). Адвейваць зерне ад паловы. Уласна бел. Аддзяляць добрае ад дрэннага, карыснае ад шкоднага, непатрэбнага. Калі яны [копіі лістоў] для Вас акажуцца непатрэбнымі, я тады, будучы ў Мінску, забяру назад. Але мне чамусьці здаецца, што Вы здолееце адвеяць зерне ад паловы (У. Дубоўка. Ліст да Дз. Бугаёва). Мадэліраваны выраз, створаны на ўзор рускага отделять пшеницу от плевел з захаваннем структуры і заменай кампанентаў іншымі словамі. У бел. літаратурнай м. выраз ужываецца ў абедзвюх трывальных формах дзеяслоўнага кампанента і ў такіх варыянтах: адвейваць (веяць, адсейваць) зерне ад паловы (мякіны); адвеяць (адсеяць) зерне ад паловы (мякіны). Выток фразеалагізма отделять пшешіцу от плевел — евангельская прытча (Матфей, 13, 24–30). У ёй расказваецца, як да чалавека, які пасеяў пшаніцу, ноччу прыйшоў вораг і паміж пшаніцаю пасеяў плевелы (пустазелле). Калі ўзышла пшаніца з пустазеллем, рабы прапанавалі гаспадару павырываць зелле, але ён загадаў пакінуць усё, як ёсць, а ў часе жніва спачатку вырваць зелле і спаліць яго, а пасля сабраць пшаніцу. Зрэдку ў бел. творах можна напаткаць і выраз, тоесны з руск.: «Будзе зручная часіна, перагледзім іх [пракламацыі] і тады аддзелім плевелы ад пшаніцы» (Я. Колас). Адвесці вочы каму. Гл. адводзіць (адвесці) вочы каму. Адвод вачэй. Агульны для бел. і руск. (отвод глаз) м. Маскіроўка, падман, наўмыснае адцягванне ўвагі ад чаго-н. Прыпомніла [Стэпа], як пры спатканні з Рыгорам у яе хаце Пятрусь пільна распытваў пра Рыгу, пра жыццёў ёй. А мо яшчэ тады згаварыўся з Рыгорам над 'ехаць да яго [у Рыгу]. Пецярбург — проста адвод вачэй (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Утвораны на аснове прыслоўнага фразеалагізма для адводу вачэй (гл.), набыў прадметнае значэнне і граматычныя ўласцівасці назоўнікавых выразаў. Адводзіць (адвесці) вочы каму. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. отводить глаза, укр. відводити очі). Хітруючы, адцягваць увагу ад чаго-н. Вунь! 3 пятага вагона ідзе. I яшчэ адна… Іх сустракае нейкі хлопец… Незнаёмы… Бач… Каб вочы адвесці (П. Галавач. Вінаваты). Склаўся на аснове былога павер'я ў магічную сілу слова або пэўных дзеянняў, даступных ведзьмакам, знахарам, нібыта здольным знарок пераключыць чыю-небудзь увагу на што-небудзь іншае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паверя
61 👁
 ◀  / 440  ▶