цябе, рукі на сябе налажу. Паспрабуй тады пажыві… Адальюцца табе мае слёзы… (У. Карпаў. За годам год). Паходзіць з прыказкі Адальюцца воўку авечыя слёзы. Захоўвае адваротны парадак кампанентаў і тыя ж сінтаксічныя сувязі (кіраванне і дапасаванне), якія ўласцівы адпаведным словам у прыказцы. Адамаў яблык. Калька з ням. м. (Аdamsapfel). Другая назва кадыка ў мужчын. Жандар… задраў галаву. Пазіраў на сцяг — шыя была доўгая. Не ў меру выпучан… яго «адамаў яблык» (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца). Паходжанне выразу звязваецца з павер'ем: калі біблейскі Адам стаў есці яблык, што дала яму Ева, сарваўшы, насуперак Богавай забароне, з дрэва пазнання дабра і зла, то кавалачак засеў у горле і назаўсёды ператварыўся ў выступ, які як кляймо грэху перадаецца ўсім мужчынам. Мяркуюць, што само павер'е з'явілася як домысел сярэдневяковых вучоных-медыкаў, якія памыліліся пры перакладзе выразу тапуах та адам з яўрэйскай мовы, дзе кадык, пры дакладным калькаванні, не адамаў яблык, а мужчынская шышка (адам у перакладзе з яўрэйскай абазначае мужчына', а тагтуах—'шышка, плод'). Адбівацца (адбіцца) рукамі і нагамі ад чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Рашуча адмаўляцца ад чаго-н., усімі сіламі супраціўляцца чаму-н. Здагадваюся, што Аляксандр Кандратавіч рукамі і нагамі адбіваецца ад паездкі са студэнтамі ў падшэфны калгас (Я. Радкевіч. Сутокі дзён). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. Адбіцца рукамі і нагамі ад чаго. Гл. адбівацца (адбіцца) рукамі і нагамі ад чаго. Адбіць хлеб у каго. Гл. хлеб адбіць у каго. Адваротны (другі) бок медаля. Паўкалька з франц. м. (lе геvегs dе mеdаіllе). Супрацьлеглы, ценявы, непажаданы бок якой-н. справы. Цяжкасці цяжкасцямі. Але ёсць другі бокмедаля… Засеяць травамі семсот гектараў… значыць, нейкім культурам месца не даць (Э. Ярашэвіч. Белыя Лугі). Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. Маецца на ўвазе тое, што адваротны бок медаля звычайна апрацоўваецца чаканшчыкамі горш, чым знешні, вонкавы. Ад варот паварот. Агульны для бел. і руск. м. Катэгарычная адмова. І чаму рабіць толькі адзін хор і аркестр? А калі хто не можа спяваць ці іграць, тады што — ад варот паварот? (П. Місько. Дзе Нёмана быстрыя воды…). Першапачаткова гэты рыфмаваны выраз меў больш канкрэтны сэнс: выкарыстоўваўся толькі тады, калі гаворка ішла пра вынікі сватання і ў спалучэнні, напрыклад, з дзеясловам даць
Дадатковыя словы
геvеrs, зявілася, павере, паверем
57 👁