бязлітасна, жорстка', калі гаварылася пра знішчэнне ўжо не ран, а ўсяго жывога і нежывога на тэрыторыі праціўніка. Агульнае месца. Калька з франц. м. (lіеu сотmun). Збіты выраз, агульнавядомая, неарыгінальная думка. Пералік «музычных» назваў, якія давалі сваім творам беларускія паэты (Багушэвіч, Цётка, Купала), стаў ужо агульным месцам нашага літаратуразнаўства (Р. Бярозкін. Свет Купалы). Склаўся ў франц. м. на аснове лац. састаўнога тэрміна lоsі соттunes 'агульныя мясціны', якім абазначалі агульныя прынцыпы, палажэнні ў кнізе, дакуменце. Агульная мова у каго, з кім. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. общий язык, укр. спільна мова). Поўнае ўзаемаразуменне, поўная дамоўленасць у чым-н. Аднаго разу Вігаль цяжка абразіў сына, пры сябрах. Ведаеце, да гэтага часу памятае хлопец і не можа дараваць. Нямаў іх агульнай мовы, яку сыноў з бацькамі (Звязда. 12.03.1986). Узнік на аснове фразеалагізма знаходзіць агульную мову з кім (гл.) у выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента і набыцця катэгарыяльнага значэння прадметнасці. Ад Адама. Агульны дляўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'з даўніх часоў, здаўна' і здалёк'. Бежанцы і голад на зямлі, ад Адама свет цяжэе страхамі (Р. Барадулін. Хто?). Пачаў ён здалёк, як кажуць, ад Адама, гаварыў вельмі агульнымі фразамі, устаўляючы шмат незразумелых слоў, глытаючы іх канцы (К. Крапіва. Мядзведзічы). Узнік на аснове біблейскага аповеду, паводле якога першым чалавекам на зямлі быў Адам. Ад а да я. Агульны для ўсходнесл. м. Ад пачатку да канца; цалкам. Сяргей злаваў на сябе, на начальства, нават на сваю работу, якую, здавалася яму, ён ведаў ад а да я (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). Утвораны па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесным выразам ад альфы да амегі (гл.) з запаўненнем структурнай схемы назвамі першай і апошняй літар беларускага і рускага алфавітаў (ва ўкр. алфавіце апошняя літара — ь). Ад альфы да амегі. Агульны для ўсходнесл. м. Ад пачатку да канца; цалкам. Аднойчы, усумніўшыся ў нейкай дробнай ісціне, я пачаў правяраць, і аказалася: усё — ад альфы да амегі — трэба мне вырашаць нанава (М. Танк. Шчаслівы дзень). Склаўся на аснове фразеалагізма альфа і амега — запазыч. з царк. — слав. м., які ўзнік як спалучэнне назваў першай і апошняй літар грэч. алфавіта. Адальюцца слёзы каму, чые. Агульны для ўсходнесл. м. Хтон. паплаціцца за прычыненае каму-н. зло, крыўду. Я зняслаўлю
67 👁