Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Авохці мне! Уласна бел. Ужыв. як выказванне здзіўлення, задавальнення, спачування і інш. Авохці мне! Што ж гэта будзе? Што ён да старога мае? (Б. Вольскі. Цудоўная дудка). Уведзены ў літаратурную мову з беларускіх паўночна-ўсходніх гаворак аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе»: «Авохці мне! Як там прыгожа!» У драматычных творах XVIII ст. (інтэрмедыях) выкарыстоўваліся варыянты выразу — охці ме, ахці мне, ахці мне ж. Параўн. у некаторых творах савецкага часу: «Вохці мне!.. Я ўжо і з ліку збіўся» (В. Каваль). Сэнсаўтваральным цэнтрам фразеалагізма з'яўляецца першы кампанент, дакладней, яго частка — выклічнік вох. Другі слоўны элемент — займеннікавая форма мне — выступае як семантычна пусты кампанент у функцыі ўзмацняльнай часціцы (што нярэдка назіраецца ў гутарковым стылі, дзе мне можа ўжывацца для выражэння прыкрасці, злосці, пагрозы, асабістай зацікаўленасці; напрыклад, у паэме Я. Коласа «Новая зямля»: «Спыняе бацька грозна сына: — Але вучыцца мне без дуру, а не — як з гада спушчу скуру!»). Першы кампанент узнік лексіка-сінтаксічным спосабаму выніку аглюцінацыі, зрашчэння трох слоў у адно: узмацняльнай часціцы а, выклічніка вох і былога асабовага займенніка ў форме давальнага скл. адз. л. — ці, які, ужываючыся без націску, мог прымыкаць да папярэдняга слова (параўн. у руск. мове: не ахти — з ах+ти). Агарод (гарод) гарадзіць. Агульны для ўсходнесл. (руск. огород городить, укр. город городити) м. Задумваць, распачынаць справу, з якой многа клопату. Цяпер, калі за справу ўзяўся Рыгор і камсамольская ячэйка, не бачыць Грамабою гэтай зямлі. А калі так, дзеля чаго і агарод гарадзіць? (К. Крапіва. Мядзведзічы). Вобразна-пераноснае, іншасказальнае значэнне ў фразеалагізме ўзнікла, як мяркуе М. М. Шанскі, на аснове свабоднага словазлучэння агарод гарадзіць, дзе першае слова абазначала агароджа', другое — будаваць' і абодва паходзяць ад слова горад. Даўнейшае значэнне словазлучэння агарод гарадзіць — 'рабіць абароннае збудаванне з зямлі і бярвення'. Агнём і мячом. Калька з грэч. м. 3 бязлітаснай лютасцю, гвалтоўна. Агнём і мячом хочуць вынішчыць яны [фашысцкія заваёўнікі] усіх непакорных, устанавіць уладу палкі і штыка (У. Дамашэвіч. Партызанская слава). Першапачаткова ў старажытных грэчаскіх медыкаў выраз асацыіраваўся са сродкам залечвання, «знішчэння» ран выразаннем іх і прыпяканнем у адпаведнасці з формулай славутага Гіпакрата: «Чаго не можа вылечыць жалеза (меч, нож), тое вылечваецца агнём». Выраз пераасэнсаваўся і стаў абазначаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
80 👁
 ◀  / 440  ▶