мяркуе, што фразеалагізм утварыўся з прыказкі Абы дзень да вечара, а там печ увечары, якая бытуе ў гаворцы «на поўдні ад Глуска». Абы з рук. Уласна бел. Вельмі нядбала, без ахвоты і старання (працаваць, рабіць і пад.). Клаліся Дзюдзюновы стажкі і вазы не проста так сабе, не абы з рук (Ф. Янкоўскі. Дзюдзюн). Паводле паходжання гэта «абломак» фразеалагізма абы з рук збыць, які абазначае 'каб толькі адкараскацца ад чаго-н.'; параўн.: «Кляновіч насупіўся і падумаў: „Яму абы з рук збыць. За зямлю, за яе ўрадлівасць ён не турбуецца"» (П. Пестрак). Абяцаная зямля. Паўкалька з царк. — слав. м. (земля обетованная). Месца, куды хто-н. моцна імкнецца трапіць. Славутая Запарожская Сеч… як абяцаная зямля вабіла да сябе непакорных людзей (Я. Колас. Шаўчэнка і беларуская паэзія). Выраз сустракаецца ў Бібліі (Пасланне апостала Паўла да яўрэяў, 11, 9), ім называецца Палесціна — «зямля добрая і прасторная, дзе цячэ малако і мёд», куды Бог, як і абяцаў Майсею, прывёў яўрэяў з Егіпта, дзе яны доўга пакутавалі ў палоне. Абяцанка-цацанка. Агульны для бел. і польск. (оbіесапка сасапка) м. Ненадзейнае ці нездзяйсняльнае абяцанне. — А пра зямлю, пра дзяленне — нічога? Дзяліць калі? — Перадзялілі ўжо! — Гаварылі, дурылі!.. Абяцанка-цацанка!.. (І. Мележ. Людзі на балоце). Паходзіць з прыказкі Абяцанка-цацанка, а дурню радасць. Скарачэнне прыказкі адлюстроўвае адзін з жывых працэсаў і часткова вытлумачваецца стылістычным недагаворваннем, тактычным замоўчваннем. Параўн.: «— Я ж пісаў табе… і ў апошнім пісьме таксама. — Ці мала каму хто і пра што піша… Абяцанкі-цацанкі, а… — але яна не сказала „дурню", падабрала замест гэтага слова непгга іншае, як ёй здавалася, бяскрыўднае, — а некаму радасць» (І. Чыгрынаў). Слова цацанка, неўжывальнае паза прыказкай і фразеалагізмам, — суфіксальнае ўтварэнне ад назоўніка цаца, выкліканае патрабаваннем рыфмы з першым кампанентам. Аддзяляць, адлучаць авец ад козлішч. Запазыч. з царк. — слав. м. Добрае ад дрэннага, карыснае ад шкоднага. [Змітрук: ]Дараваць неўміручасць бюракрату, дармаеду, злодзею, бандыту — хіба вы дзеля іх здзяйснялі свой подзвіг? [Дабрыян:] А хто будзе аддзяляць авец ад козлішч? [Змітрук:] Няхай самі людзі назавуць вартых неўміручасці (К. Крапіва. Брама неўміручасці). Паходзіць з Евангелля (Матфей, 25, 31–33): «I збяруцца перад ім усе народы: і аддзеліць адных ад другіх, як пастыр аддзяляе авец ад козлішч
Дадатковыя словы
змітрук:]дараваць
83 👁