Выраз з верша А. С. Пушкіна «Помнік» (1836), дзе аўтар верыць, што да яго нерукатворнага помніка «не зарастет народная тропа».
Сценка на сценку. Запазыч. з руск. м. Адзін на аднаго групамі (хадзіць, сыходзіцца ў кулачным баі). І ў гэтай цясніне пачалося сапраўднае лядовае пабоішча. Кулачны рускі бой. Сценка на сценку (В. Казько. Бунт незапатрабаванага праху).
Як засведчана ў працы І.М. Снегірова, у кулачным баі байцы размяркоўваліся на два бакі. Спачатку баі пачынала моладзь, пасля жанатыя, нарэшце, баі рабіліся агульнымі — ішлі сценка на сценку.
Сшыта белымі ніткамі. Гл. шыта (сшыта) белымі ніткамі.
Сыграць другую скрыпку. Гл. іграць (сыграць) другую скрыпку.
Сыпаць бісер (перлы) перад свіннямі. Паўкалька з царк. — слав. м. Дарэмна гаварыць пра што-н. ці даказваць таму, хто не здольны або не хоча зразумець што-н. Я ведаў — яны [местачковыя бароны] ненавідзяць новае. Навошта перад свіннямі сыпаць перлы? І ўсё ж я ўстаў і абрушыўся словам на гэту прыбраную зграю памерлых… (У. Караткевіч. Калумбы зямлі беларускай).
Выток фразеалагізма — Евангелле: «Не рассыпайце бісеру вашага перад свіннямі, каб яны не патапталі яго нагамі сваімі» (Матфей, 7, 6).
Сыр-бор. Агульны для бел. і руск. м. Шум, неразбярыха, перапалох. Хто іх, маладых, разбярэ, з-за аднаго позірку могуць такі сыр-бор развесці, а з-за слова — тым болей… (В.Гігевіч. Варыянт).
Паводле паходжання гэта фрагмент прэдыкатыўнага фразеалагізма са структурай сказа сыр-бор разгарэўся з-за каго, з-за чаго, праз каго, з чаго (гл. ніжэй).
Сыр-бор разгарэўся з-за каго, з-за чаго, праз каго, з чаго. Агульны для бел. і руск. (сыр-бор загорелся) м. Падняўся шум, перапалох, распачалася справа. Вясною эмтээсаўскі аграном прыехаў у «Прамень» абмяркоўваць план сяўбы. Усё ішло добра, а як да пшаніцы дайшлі,— разгарэўся сыр-бор (А. Пальчэўскі. Гаспадары).
Паходзіць з прыказкі Ад іскры сыр-бор загарэўся (яе падаюць У. Даль, М.Міхельсон, Я. Рапановіч; параўн. у С. Максімава: Разгорелся сыр-бор из-за сосенки). Сыр — старажытны кароткі прыметнік у сваёй пачатковай форме (сыр-бор — «сыры бор»).
Сысці са сцэны. Гл. сыходзіць (сысці) са сцэны.
Сыходзіць (сысці) са сцэны. Відаць, калька з англ. м. (quit the stage). Ужыв. са значэннямі 'пераставаць выконвацца (пра п'есу, драму і пад.)', 'траціць сваё значэнне, пераставаць
183 👁