Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Стрэляны воўк. Агульны для бел. і ўкр. м. Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек. Гардзіенка ляжыць на ложку, паклаўшы забінтаваную галаву на рукі, маўчыць і думае сваю думку, Ён моргае мне адным вокам. Маўчы! Гэта стрэляны воўк (С. Александровіч. Далёкія зарніцы). Склаўся ў выніку кантамінацыі — аб'яднання элементаў двух семантычна тоесных фразеалагізмаў: стрэляны верабей + стары воўк (гл.). Стрэчны і папярэчны. Паўкалька з руск. м. (встречный и поперечный). Ужыв. са значэннямі 'любы чалавек, які трапіцца' і 'няважна які, любы'. Чорным груганнём нізрынуліся гітлераўцы на Доўгі Брод… Стралялі стрэчных і папярэчных — усіх пад парадак, yce перад імі былі вінаватыя… (А. Кандрусевіч. Вайной апаленая памяць). Вольга і без гэтага дагадалася, што да Пытля дайшла тая чутка ці мо праўда, якую яна расказвала стрэчным і папярэчным бабам (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). Склаўся, відаць, пад уплывам фразеалагізма першы сустрэчны (стрэчны) (гл.) — калькі з франц. м. Выкарыстаны адзін з яго кампанентаў, a другі — абумоўлены рыфмай. Сунуць палкі ў кола каму, чаго. Гл. ставіць (устаўляць, соваць, сунуць) палкі ў кола каму, чаго. Сунуць свой нос куды, y што. Гл. соваць (сунуць, утыкаць) свой нос куды, y што. Сусветная туга. Калька з ням. м. (Weltschmerz). Крайні песімізм, адчай, расчараванне ў жыдці. Мною валодала не «сусветная туга», a проста жаданне ўмяшацца ў жыццё і сёе-тое ў ім паправіць (К. Крапіва. Ад маленства да сталасці). Аўтарам гэтага выразу, які набыў крылатасць, з'яўляецца ням. пісьменнік Жан-Поль (Рыхтэр); y творы «Селіна, або Пра неўміручасць душы» (1825) ён ужыў гэтыя словы як перыфразу да «бясконцых людскіх пакут». Спачатку выраз выкарыстоўваўся ў літаратуразнаўстве, калі гаворка ішла пра песімістычны настрой, уласцівы творчасці пісьменнікаў-рамантыкаў канца XVIII — пачатку XIX ст. 3 цягам часу выраз пашырыў сваю дастасавальнасць і атрымаў больш шырокі сэнс — 'адчай, расчараванне'. Схаваць канцы ў ваду. Гл. хаваць (схаваць) канцы ў ваду. Сцежка зарасла (зарастае, зарасце). Паўкалька з руск. м. (тропа заросла). Хто-н. ці што-н. забыты (забыта). Змітрок, глядзі, каб зарасла сцежка да Анэты (В. Гарбацэвіч. Максім Саравітан). Тады Мялешка казаў прамову, абяцаў, што да камісаравай магілы ніколі не зарасце сцежка (А. Асіпенка. Два дні і дзве ночы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднання, зяўляецца
38 👁
 ◀  / 440  ▶