Страляць з гарматы (гармат) па вераб'ях. Відаць, калька з ням. м. (mit Kanonen auf Spatzen schlieben, літаральна «з гарматы па вераб'ях страляць»). Траціць шмат сіл, сродкаў на дробязі. У цябе няма ніякай падставы лічыць, што яны з гармат па вераб'ях страляюць. Яны ўдала спраўляюцца з заданнямі (І.Новікаў. Тварам да небяспекі). Відаць, першым з заходнееўрапейскіх пісьменнікаў, хто выкарыстаў гэты выраз, быў франц. драматург Мальер. У камедыі «Школа мужоў» (1661) ёсць гіпербалічнае словазлучэнне tirer sa poudre axmoineaux (літаральна «страляць порахам па вераб'ях»). У такой форме выраз фіксуецца і ў сённяшніх франц. слоўніках, паралельна з tirer aux moineaux («страляць па вераб'ях»). У ням. м. фразеалагізм атрымаў больш ёмісты вобраз. Страха над галавой. Гл. дах (страха) над галавой. Страціць галаву. Гл. губляць (згубіць; траціць, страчваць, страціць) галаву. Строіць вочкі каму. Паўкалька з руск. м. (строить глазки). Какетліва паглядаць на каго-н. У мяне, браце, дзяўчына ёсць не раўня гэтай Адэлі. Яна мне вочак не строіць, a то не была б яна мая (А. Чарнышэвіч. Засценак Малінаўка). У руск. м. фразеалагізм ужываецца ў двух варыянтах: делать (строить) глазки. Можна меркаваць, што ён з'яўляецца недакладнай калькай з faire les yeux doux (літаральна «рабіць салодкія вочы»). Стрыгчы купоны. Паўкалька з франц. м. (coupon couper, літаральна «купоны адразаць, стрыгчы»). Апрача значэння 'жыць на працэнты з каштоўных папер', найчасцей абазначае 'беспадстаўна мець які-н. набытак, грошы, славу і пад.' Той, хто бессаромна стрыжэ купоны з ганьбавання традыцый, несумненна дыскрэдытуе сваю творчую прафесію і павінен несці за гэта адказнасць (Звязда. 8.09.1986). Узнік y выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, y якім купон рэалізуе сваё зыходнае значэнне 'адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў з іх'. Стрыжка пад адзін грабянец. Уласна бел. Аднолькавая ацэнка каго-, чаго-н., без уліку адрозненняў. Тыпізацыя лягчэй выводзіцца пры характарызаванні з 'явы. Што ж, як гаворыцца, да персаналіяў, то тут са стрыжкай пад адзін грабянец складаней (У. Мехаў. Ва ўсмешцы сандалавай Неферціці). Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма стрыгчы пад адзін грабянец (каго). Стрымаць сваё слова. Гл. трымаць (стрымаць) сваё слова. Стрэляны верабей. Гл. стары верабей
Дадатковыя словы
верабях, зяўляецца
43 👁