Стаяць на сваім. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'строга прытрымлівацца якой-н. адной думкі, не адступаючы ад яе' і 'дабівацца выканання сваіх патрабаванняў'. Доўга прасіў Андрэй ляснічага, але пан быў цвёрды і стаяў на сваім (Я. Колас. Малады дубок). Ігар зірнуў на Міколу і прачытаў на яго грубаватым, заўжды нахмураным твары рашучасць стаяць на сваім (В. Быкаў. Дажыць да світання). Выраз з агульным аналітычным значэннем. Абодва кампаненты сэнсава суадносяцца з прыватнымі значэннямі адпаведных слоў: кампанент стаяць — са значэннем 'цвёрда прытрымлівацца чаго-н.', сваё — 'тое, што належыць сабе'. Стаяць (стаць) на чале чаго. Агульны для бел., укр. (стояти на чолі), польск. (stanąć na czele) м. Ужыв. са значэннямі 'кіраваць чым-н., узначальваць што-н.' і 'займаць вядучае месца, пануючае становішча'. A не знойдзе [князь] ваяводу для іх, то я сам стану на чале змагання! (А. Куляшоў. Хамуціус). Краіна стане на чале прагрэсу народаў свету! (І.Гурскі. Вецер веку). Утвораны шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізмаў стаяць на варце (чаго), стаяць ля калыскі (чаго) і інш. і на аснове выразу на чале (гл.), дзе чало ў першапачатковым значэнні — 'верх, узвышша'. Стоп машына. Агульны для ўсходнесл. м. Перастаў займацца чым-н., спыніўся. Івось я паклаў перад сабой стос чыстай паперы, узяў шарыкавую ручку іўжо хацеў пісаць… I раптам — стоп машына! Як жа назваць героя?.. (В. Зуб. Дзве галавы лепш). Узнік y выніку пераасэнсавання састаўнога тэрмінакаманды, што выкарыстоўваецца ў маўленні маракоў. Параўн.: «— Стоп машына! — раптам загадаў капітан. Валодзя схамянуўся і рвануў ручку тэлеграфа ўніз. „Судак" скалануўся і павольна загойдаўся на хвалях» (А. Шлег). Сточваць (стачыць) канцы з канцамі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'пераадольваючы перашкоды, узгадняць розныя бакі чаго-н., злучаючы іх y адно' і 'задавальняць жыццёвыя патрэбы, знаходзячы выйсце з цяжкага становішча'. Раней саўгасы былі толькіў колішніх маёнтках, a цяпер усе заняпалыя гаспадаркі дзяржава ўзваліла на свае плечы і неяк сточвае канцы з канцамі (С. Грахоўскі. A маці не спіць). Падкармлю вось парсюкоў, мо сточым канцы з канцамі на год, a там — бог бацька (Р. Мурашка. Сын). Утвораны па мадэлі з ужо існуючым, відаць, скалькаваным з франц. м. фразеалагізмам зводзіць канцы з канцамі (гл.). Яго дзеяслоўны кампанент заменены іншым словам, першапачатковае значэнне якога — 'злучыць шыццём ці звязваннем
46 👁