Стары верабей. Агульны для ўсходнесл. (руск. старый воробей, укр. старий горобець) і польск. (stary wróbel) м. Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек. Без хвалявання ў нашай справе нельга. Я, так сказаць, стары верабей, і то хвалююся (Я. Брыль. На Быстранцы). Узнік з прыказкі Старога вераб'я на мякіне не правядзеш y выніку яе расшчаплення на дзве часткі (гл. на мякіне не правядзеш). Значэнне фразеалагізма з'яўляецца часткай агульнага сэнсу той самай прыказкі. На аснове фразеалагізма стары верабей утварыўся шляхам мадэліравання выраз стрэляны верабей, агульны для бел., руск. (стреляный воробей) і ўкр. (стріляний горобець) м. — Глядзі, сцеражыся, дачушка! — Цяпер не пападуся! Цяпер я — стрэляны верабей!.. (І.Мележ. Мінскі напрамак). Стары воўк. Калька з франц. м (vieux loup). Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек. Раманенка быў стары касмічны воўк: два стагоддзі назад ён пакінуў Зямлю на першым караблі з калясветлавой хуткасцю (У. Шыцік. Капітан). Фразеалагізм успрымаецца як матываваны. Стаць на дыбкі. Гл. станавіцца (стаць; уставаць, устаць) на дыбкі. Стаць на крыло. Агульны для бел. і руск. м. Пачаць весці самастойнае жыццё, зрабіцца самастойным. Многім выкладчыкам вучоны дапамог стаць на крыло (ЛіМ. 2.10.1998). Выраз «птушынага паходжання». Склаўся шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізма стаць на ногі, адно са значэнняў якога тоеснае са значэннем выразу стаць на крыло. Параўн. ужыванне гэтага выразу з актуалізацыяй яго ўнутранай формы праз прэпазіцыйнае выкарыстанне дзеяслова аперыцца адначасова ў зыходным і пераносным значэннях: «Цяпер, калі ён вырас, калі ён, як кажуць, аперыўся і стаў на крыло, бацька яму не надта і патрэбны» (М.Гіль). Стаць на чале чаго. Гл. стаяць (стаць) на чале чаго. Стаць у строй. Гл. станавіцца (стаць) y строй. Стачыць канцы з канцамі. Гл. сточваць (стачыць) канцы з канцамі. Стаяць на адным. Агульны для ўсходнесл. м. Строга прытрымлівацца якой-н. адной думкі, не адступаючы ад яе. A той малайцаваты загадчык стаяў на адным: — Не было тых грошай у маёй кучы. Не ведаю, дзе яна іх дзела, a цяпер звальвае бяду на мяне… (А. Пальчэўскі. За парогам). Узнік y выніку зліцця паасобных значэнняў y агульнае аналітычнае значэнне, якое суадносіцца са словамі стаяць і адно ў свабодным ужыванні: стаяць — 'цвёрда прытрымлівацца чаго-н.' адно — 'тое самае
Дадатковыя словы
верабя, зяўляецца
58 👁