Склаўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэкня, якое ўжывалася, калі гаварылі пра дзеянні, звязаныя з тармажзннем калёс, карэты і пад. Сталыпінскі гальштук. Агульны для ўсходнесл. м. Шыбеніца, пятля. Лютуюць карныя экспедыцыі, шырока практыкуюцца ваенна-палявыя суды, расстрэлы, шыбеніцы, пакідаючы далёка за сабою эпохі мураўёўскіх шыбеніц і сталыпінскіх гальштукаў (Я. Колас. Далоў панскую інквізіцыю!). Выраз належыць кадэту Ф.І.Родзічаву. 17 лістапада 1907 г. на пасяджэнні Дзяржаўнай думы П. А. Сталыпін заявіў, што яго ўрад і ў далейшым будзе жорстка падаўляць рэвалюцыйны рух у Расіі. Выступіўшы ў спрэчках, Ф.І.Родзічаў сказаў, што рэпрэсіўныя сродкі барацьбы «нашчадкі назавуць, магчыма, сталыпінскім гальштукам». У гады сталыпінскай рэакцыі даволі папулярнымі былі куплеты тыпу: «У нашего премьера Ужасная манера На шею галстуки цеплять…». Станавая жыла (станавы хрыбет) чаго, чыя. Запазыч. з руск. м. Самае галоўнае, асноўнае ў чым-н. Ядром гаспадаркі, яе станавой жылай з'яўляецца, вядома, комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы на 10 000 галоў (Звязда. 8.07.1987). Утвораны ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якім y рускім прастамоўі і некаторых гаворках называюць пазваночнік. Станавіцца на хвост. Гл. на хвост (на хвасце) станавіцца. Станавіцца (стаць; уставаць, устаць) на дыбкі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. становиться на дыбы, укр. ставати на диби; параўн. y польск. м.: stanąć dęba). Рэзка пярэчыць, пратэставаць, выяўляць нязгоду. Даша спачатку станавілася на дыбкі: —Не хачу! Сама нясі, калі маеш ахвоту! (М. Ракітны. Павадыр). Узнік шляхам метафарызацыі адпаведнага свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да каня, сабакі і некаторых іншых жывёл. На дыбкі абазначае 'на заднія ногі'. Параўн.: «Падкаваць жарабка сапраўды было цяжка: ён ірваўся з прывязі, спрабаваў стаць на дыбкі, прысядаў, ад страху дрыжала на ім скура» (А. Рылько). Станавіцца (стаць) y строй. Агульны для ўсходнесл. м. Рабіцца дзеючым, працаздольным ці баяздольным. Ну, што ж, давай, станавіся, як кажуць, y строй… A мы рады вітаць твой прыход… (В. Дайліда. Буслы над вёскай). Утвораны на аснове адпаведнага састаўнога тэрміна, які ўжываецца ў маўленні ваенных, дзе слова строй абазначае 'воіны, пастроеныя радамі' і 'састаў дзеючай арміі
Дадатковыя словы
зяўляецца
31 👁