Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца, калі гавораць пра крыж над магільным пагоркам. Лічаць таксама, што ўзнікненне фразеалагізма магло быць звязана і з такой рэаліяй, як перакрэсліванне крыжам чаго-небудзь непатрэбнага ў паперах. Ставіць (паставіць) на дыван каго. Уласна бел. Прымушаць трымаць адказ на якія-н. прэтэнзіі, заўвагі і пад. Упершыню ўсмешка скрывіла вусны нечым моцна заклапочанага чалавека… — Усе мы смелыя, пакуль нас не паставяць на дыван (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). Утварыўся на аснове фразеалагізма на дыван (гл.) — калькі з англ. м., які сваё акалічнасна-прыслоўнае значэнне рэалізуе пры дзеясловах-суправаджальніках выклікаць, ісці, трапляць і пад. У спалучэнні ж з кампанентам ставіць (паставіць) (каго) узнікае адзінае вобразнае ўяўленне, новы фразеалагізм з самастойным дзеяслоўным значэннем. Ставіць (паставіць) на крыло каго. Уласна бел. Расціць, выхоў-ваць, даводзячы да самастойнасці. Італьянскі настаўнік выхоўвае і ставіць на крыло сапраўдную змену сапраўднай нацыі. Таму колькасць урокаў на тыдзень — самая мізэрная (Я. Рагін. Эканоміка павінна быць…). Выраз «птушынага паходжання». Склаўся шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізма ставіць на ногі (каго), адно са значэнняў якога тоеснае са значэннем выразу ставіць на крыло (каго). Параўн. ужыванне гэтага выразу з агаленнем яго вобразнасці праз параўнанне з птушанятамі: «Знакаміты крытык, бы птушанят, паставіў на крыло цэлае паэтычнае пакаленне» (З. Мельнікава). Ставіць (паставіць) y тупік каго. Агульны для бел. і руск. м. Прыводзіць у збянтэжанасць, y цяжкае становішча. Сярод звычайных старажытных малюнкаў удзельнікі экспедыцыі знаходзілі і такія, якія ставілі іх у тупік (Г. Шыловіч. Школа ля крэпасці). Утвораны шляхам пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння з маўлення чыгуначнікаў, дзе тупік абазначае 'чыгуначны станцыйны пуць з адзіным выхадам'. Ставіць (устаўляць, соваць, сунуць) палкі(-у) y кола(-ы) каму, чаго. Калька з франц. (mettre des bâtons dans les roues) ці англ. (to put a spoke in some one's wheel) м. Знарок перашкаджаць каму-, чаму-н. Вера выступае ў спрэчках… і ў гарачыя запальныя словы ўкладае сваё глыбокае абурэнне супраць тых, хто ставіць палкі ў кола вялікага будаўніцтва (М. Зарэцкі. Вязьмо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ones
41 👁
 ◀  / 440  ▶