У выразе — намёк: жабракі, выпрошваючы міласціну (хлеб), спявалі жаласныя песні. Параўн. y драме Я. Купалы «Раскіданае гняздо»: «Старац ідзе наперад, за ім — Марыля з дзецьмі па баках, a за Марыляй — Данілка. Усе пяюць „Лазара" — Данілка іграе». Спяваць (пець) асанну каму, чаму; Агульны для ўсходнесл. м. (руск. петь осанну, укр. співати осанну). Празмерна ўсхваляць каго-, што-н. Народ, не верачы газетам, пра яблыневы марыў сад, галасаваў з такім імпэтам — быў так патрэбен Аляксандр! Быў шанец мо галоўны самы, адзін за гэтулькі вякоў ужо спявалі мы асанну! (Р. Тармола-Мірскі. Зруб). Склаўся на аснове біблейскіх сюжэтаў. Асанна, неўжывальны па-за фразеалагізмам кампанент, з'яўляецца запазычаннем са старажытнаяўрэйскай мовы (hasanna!) і абазначае Слава!'. Ставіць на карту. Паўкалька з ням. м. (auf eine Karte setzen). Рызыкаваць, спадзеючыся дабіцца чагосьці. Усё ставіў ён на апошнюю сваю карту; усё яшчэ насіўся са сваімі шалёнымі планамі падпарадкаваць увесь свет інтарэсам фашысцкай імперыі (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Паходзіць з мовы карцёжнікаў, дзе прамое значэнне словазлучэння ставіць на карту — 'уносіць у банк грошы, на якія ігрок страчвае права ў выпадку пройгрышу'. Ставіць (паставіць) знак роўнасці паміж кім, паміж чым. Ужыв. амаль ва ўсіх еўрапейскіх мовах. Магчыма, калька з англ. (split hairs) ці ням. (Haare spalten) м. Лічыць каго-, што-н. зусім аднолькавым, раўнацэнным, падобным. У вобразе Дзіміна Івана Міхайлавіча выразна бачыцца воблік Дзёміна. Аднак нельга ставіць паміж імі знак роўнасці (І.Новікаў. 3 жыцця і для жыцця). Утварыўся ў выніку пераасэнсавання састаўнога матэматычнага тэрміна. Ставіць (паставіць) кропкі над «і». Калька з франц. м. (mettre les points sur les i). Канчаткова высвятляць ycë, не пакідаючы нічога недагаворанага, даводзячы ўсё да лагічнага канца. Гісторыя ўрэшце разважыць, паставіць кропкі над «і» (ЛіМ. 8.06.1984). У лац. алфавіце ёсць літара «і» (як і ў бел. ды ўкр. м.). У франц. м. выраз напачатку меў больш вузкае значэнне ўдакладнення сказанага ці напісанага, ужываўся, калі трэба было ўдакладніць што-небудзь. Ставіць (паставіць) крыж на кім, на чым, над чым. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. ставить крест, укр. ставити хрест). Траціць усякую надзею на каго-, што-н., адмаўляцца ад каго-, чаго-н. Мне ажаніцца цяпер — значыць, паставіць крыж над усім, што я люблю і чаму я адданы (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах
Дадатковыя словы
зяўляецца
32 👁