Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
У аснове фразеалагізма звычай старажытных грэкаў і рымлян узнагароджваць лаўровым вянком пераможцаў на паэтычных і музычных спаборніцтвах (гл. пажынаць лаўры). Спісванне ў архіў чаго. Уласна бел. Прызнанне чаго-н. застарэлым, вартым забыцця. На пачатку патрабуецца даказаць, што сучаснае «спісванне ў архіў» сапраўды значныя творы, напісаныя ў папярэднюю эпоху, не закране (ЛіМ. 10.04.1998). Назоўнікавае ўтварзнне ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма спісваць у архіў (што). Спісваць (спісаць) y тыраж каго. Агульны для ўсходнесл. м. Адхіляць каго-н., лічачы непрыдатным да якой-н. дзейнасці. Хай ведаюць, што Пракопчык яшчэ не стары — pana спісваць у тыраж… (В. Карамазаў. Спіраль). Паходзіць з аднайменнага тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў галіне фінансаў, дзе тыраж абазначае 'пагашэнне аблігацый і іншых каштоўных папер установай, якая іх выпусціла'. Спісваць у расход каго. Гл. выводзіць (вывесці; спісваць, спісаць) y расход каго. Спускаць (спусціць) на тармазах што. Агульны для ўсходнесл. м. Спыняць, уладжваць што-н. непрыемнае ціха, паступова, бясшумна. Карней сцяміў, што перахапіў цераз край, што далей жартаваць з Валяй так нельга; сястра даведзена да шаленства. Пачаў «спускаць на тармазах» (І.Шамякін. Вазьму твой боль). Утварыўся ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў маўленні чыгуначнікаў і шафёраў ужываецца, калі гавораць пра адзін з відаў манеўравання пры ваджэнні лакаматываў, аўтамашын — выкарыстанне тармазоў пры крутым спуску. Спусціўшы рукавы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. спустя рукава, укр. спустивши рукави). Без належнай стараннасці, абыяк (рабіць што-н.). Некаторыя, павер, інстытут кідаюць або вучацца спусціўшы рукавы (У. Карпаў. Вясеннія ліўні). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. У становішчы, калі рукавы не закасваюць, працаваць не заўсёды зручна. Спяваць дыфірамбы каму, чаму Гл. пець (спяваць) дыфірамбы каму, чаму. Спяваць Лазара. Гл. Лазара пець (спяваць). Спяваць на хлеб. Уласна бел. Збіраць міласціну, жабраваць. — Пайшлі, Арсень, — рашуча рыкнуў Шлык, — абыдземся без гэтага салапёкі, каб ён на хлеб спяваў (У. Караткевіч. Аліва і меч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
26 👁
 ◀  / 440  ▶