Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Утвораны ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага са звычкай мядзведзя жыць зімой у бярлозе за кошт тлушчавых запасаў, смокчучы сваю лапу. Смаловы (смаляны) дуб плесці. Агульны для бел. і ўкр. (смаленого дуба плести) м. Небыліцы, недарэчнасць. — Чаго ж вы тут смаляныя дубы плялі? — не вытрымаў я. — Васільку такое неслі, што… —A я не Васільку, a табе (А. Шлег. Весялун). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, плён народнай фантазіі. Выраз ужываецца і ў польск. літаратурнай мове (у форме duby smalone), куды ён трапіў з творчасці А.Міцкевіча, які запазычыў яго з родных для паэта навагрудскіх гаворак. Смертны грэх. Гл. смяротны (смертны, смяртэльны) грэх. Смех у зале. Агульны для ўсходнесл. м. Выказванне здзіўлення, абурэння і пад. з прычыны чаго-н. недарэчнага, вартага смеху. Смех у зале, як кажа сучасная моладзь, — гадаваўся на бульбе, ды каб не ведаць, як яе пасадзіць ці акучыць ды выкапаць? (А. Ярась. Дзень сонечных промняў). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое сустракаецца ў чыім-н. апублікаваным выступленні, дакладзе як паказчык адносін слухачоў да асобных выказванняў прамоўцы. Смяротны (смертны, смяртэльны) грэх. Запазыч. з царк. — слав. м. Вельмі вялікая загана, недаравальны ўчынак. Міхаіл Іпалітавіч напісаў запіску ў міністэрства. I добра, што напісаў. Там паспелі ўжо абвінаваціць яго ў самых смяротных грахах (М. Кацюшэнка. Урок маўчання). Паходзіць з Бібліі (1-е пасланне Іаана, 5, 16–17). Паводле рэлігійных уяўленняу, гэта грэх, які нельга нічым згладзіць і вынікам якога з'яуляецца вечная мука ў пекле. Лічылася, што ёсць сем смяротных грахоў: зайздрасць, скупасць, распуста, аб'ядзенне, гордасць, маркота, гнеў. У далейшым царкоўнаславянскае словазлучэнне фразеалагізавалася, набыло абагульнены сэнс. Соваць палкі ў кола каму, чаго. Гл. ставіць (устаўляць, соваць, сунуць) палкі ў кола каму, чаго. Соваць (сунуць, утыкаць) свой нос куды, y што. Калька з ням. м. (die seine Nase stecken). Умешвацца ў што-н. — A ты не сунь свайго носа, куды цябе нг просяць, бо дастанеш, — пацьмянеў Грамабой (К. Крапіва. Мядзведзічы). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Соль зямлі. Запазыч. з царк. — слав. м. Лепшыя прадстаўнікі народа, цвет якога-н. асяроддзя. Не магу я выхваляцца, што, маўляў я соль зямлі, бо ў мяне такая праца — кожны дзень мялі й мялі (Я. Непачаловіч. Млынар). Паводле Евангелля (Матфей, 5, 13), гэтымі словамі назваў сваіх вучняў Ісус, звяртаючыся да іх з казанню: «Вы соль зямлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядзенне, зяуляецца
30 👁
 ◀  / 440  ▶