Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Следам за дзедам. Уласна бел. Па шляху іншых, шляхам папярэднікаў (ісці, ехаць, рабіць што-н.). То ж сёння ў нас не трыццаты, a сорак сёмы год канчаецца. І нам з калгасамі не пачынаць, — мы ўжо следам за дзедам паедзем. Ведаем ужо тым часам, што і ў людзей на свеце робіцца, — былі, глядзелі (Я. Брыль. У Забалоцці днее). Або: У вячорнай размове ён ад трагічнай смерці акцёра перайшоў да смерці паэта… — Мусіць, і мне хутка — следам за дзедам (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе). Гэты звязаны ўнутранай рыфмай выраз раней меў больш канкрэтны сэнс: пад словам дзед меўся на ўвазе муж. Відаць, першапачатковай сферай ужывання выразу была якраз тая моўная сітуацыя, пра якую піша І.Насовіч: «Кажуць, калі жонка прыходзіць туды, дзе яе гаспадар». Далейшае семантычнае развіццё ад канкрэтнага да абстрактнага і выкарыстанне выразу, напрыклад, са значэннем 'як дзед (муж)' можна бачыць у такім кантэксце з камедыі Я. Купалы «Паўлінка», дзе Альжбета, жонка Сцяпана, які толькі што пайшоў y бакоўку спаць, гаворыць Паўлінцы: «Ну, дык паглядзі ж ты, дзе карты, ды пазабаўляйцеся яшчэ трохі з панам Адольфам, бо я, мусіць, зраблю следам за дзедам. Трохі ж сягоння такі натупалася». Слізганне па паверхні. Гл. коўзанне (слізганне) па паверхні. Слова ў слова. Калька з франц. (mot a mot) ці англ. (word for word) м. Даслоўна, абсалютна дакладна, без скажэння (пераказаць, паўтарыць, запомніць і пад.). Міша расказаў усё, што было ў сельсавеце. Слова ў слова расказаў (С. Грахоўскі. Ранні снег). Сляды замятаць. Агульны для ўсходнесл. м. Спрытна знішчаць тое, шю можа быць доказам у выкрыцці чагосьці. Ты паедзеш, a што падумае Абрамаў? Уцёк, сляды замятае. Значыць, вінаваты (С. Грахоўскі. Ранні снег). Узнік са свабоднага словазлучэння, якое пераасэнсавалася на аснове падабенства з'яў: ліса, уцякаючы, замятае сляды. Параўн. ужыванне словазлучэння замятаць сляды з прамым значэннем гэтых слоў: «Ліса спыталася ў Зайца, чаму ён гэтакі палахлівы — сам сябе баіцца. — Бо я не маю такога, як у цябе, хваста, якім бы мог замятаць за сабою сляды, — адказаў Заяц» (Б. Сачанка). Смактаць кроў з каго, чыю. Гл. піць (смактаць) кроў з каго, чыю. Смактаць лапу. Агульны для ўсходнесл. м. Жыць надгаладзь, галадаць. — Тых, хто згодзіцца ехаць у Францыю, з заўтрашняга дня ўрад бярэ на сваё ўтрыманне. — Амерыканскай тушонкай і канадскімі булкамі заманьваеце. — Францыя сама лапу смокча, — прагучалі кплівыя галасы (А. Пальчэўскі. Вяртанне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў
30 👁
 ◀  / 440  ▶