прапанаваў прачытаць п'есу першаму сакратару КПБ… Чытаў сам (К. Кузняцова, Р. Смольскі. Вернасць тэатру, часу, сабе). Узнік y маўленні ваенных: пераможаныя складвалі, здавалі зорою (у прамым значэнні гэтых слоў). Скласці зорою. Гл. складваць (скласці, злажыць) зорою. Склаўшы (злажыўшы) рукі. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сложа руки, укр. склавши руки). Нічога не робячы, бяздзейнічаючы. Душна ў панскім бары. Доўга так дa зары склаўшы рукі чакаць. Час збірацца, сябры! (А. Куляшоў. Грозная пушча). Выраз з'яўляецца «абломкам» дзеяслоўнага фразеалагізма сядзець склаўшы рукі (гл.). Адарваўшыся ад кампанента сядзець, ён стаў спалучацца са шмат якімі дзеясловамі поўнага лексічнага значэння (жыць, чакаць, хадзіць і інш.): «Не хачу, не прывык склаўшы рукі хадзіць: я гарбар — працаўнік. Я жыву — каб рабіць» (Ц. Гартны). Фразеалагізм можа спалучацца і з дзеясловам сядзець, калі той захоўвае сваё лексічнае значэнне: «Сядзяць паны, як мурашкі, на купіне сярод лужыны… Але не век жа сядзець злажыўшы рукі, трэба ж даваць якую раду» (Я. Колас). Скрозь зубы. Гл. праз (скрозь) зубы. Скрыжоўваць (скрыжаваць) шпагі (мячы) з кім. Калька з франц. м. (croiser les epees). Горача спрачацца, даказваць, змагаючыся за што-н., адстойваючы чые-н. інтарэсы. Над галавой гэтага дарослага дзіцяці скрыжоўваюць шпагі польскія і рускія палемісты (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны). Утвораны ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое з прамым значзннем слоў ужывалася ў маўленні рыцараў. Скрыня Пандоры. Паўкалька з франц. (boîte de Pandora) ці італ. (il vasa di Pandora) м, Крыніца ліха, бедстваў. Дзеля ілюстрацыі можна было б прывесці нямала прыкладаў з прапагандысцкай скрыні Пандоры (Полымя. 1986. № 4). Выток фразеалагізма — грэчаская міфалогія. Паводле аднаго з міфаў, доўгі час людзі жылі, не ведаючы ніякіх хвароб, няшчасця і старасці. Калі ж Праметэй выкраў ад багоў агонь і аддаў яго людзям, раззлаваны Зеўс паслаў на зямлю прыгожую жанчыну Пандору, даўшы ёй таямнічую скрыню і забараніўшы адчыняць яе. Будучы цікаўнай, Пандора прыадчыніла вечка, і са скрыні тут жа вылецелі ўсе чалавечыя няшчасці і разляцеліся па ўсёй зямлі. Так Зеўс адпомсціў людзям за Праметэеў учынак. Скура ды косці. Гл. адна скура ды косці. Скура ды косці засталіся на кім, y каго, ад каго. Гл. адны скура ды косці засталіся на кім, y каго, ад каго
Дадатковыя словы
зброю, зяўляецца, песу
24 👁