Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Скакаць пад дудку чыю. Калька з ням. м. (nach j-s Pfeife tanzen). Пакарацца каму-н., выконваць яго волю. «Скачы ж, браток, пад маю дудку, прызнай жа мне і ты пашану!» — Міхал у думках кажа пану (Я. Колас. Новая зямля). У немцаў выраз склаўся на аснове байкі старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа «Рыбак і рыбы». Адзін рыбак ігранкем на флейце хацеў прывабіць да сябе рыб, але яны не выйшлі з мора. Тады ён закінуў сетку. Улоў быў добры. Бачачы, як рыбы трапечуцца і падскокваюць, рыбак сказаў з дакорам: «О нягодныя! Хопіць. Калі я іграў, вы не скакалі пад маю флейту, a як перастаў, вы скачаце». Скідаць (скідваць, скінуць) з рахунку каго, што. Недакладная калька з руск. м. (сорасывать со счетов). Пераставаць улічваць што-н., пераставаць надаваць значэнне чаму-н. Была, вядома, яшчэ адна надзвычай важная прычына, якую нельга скідаць з рахунку, калі гаварыць пра папулярнасць Косці на Першамайскай вуліцы (І.Навуменка. Вайна каля Цітавай копанкі). Утварыўся ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні бухгалтараў, рахунковых работнікаў. Калі падлікі закончаны, то костачкі скідваюць з лічыльнікаў, паварочваючы рамку так, каб костачкі аказаліся справа. Скінуць з рахунку каго, што. Гл. скідаць (скідваць, скінуць) з рахунку каго, што. Скінуць з сябе ветхага Адама. Паукалька з франц. м. (dеpouiller le vieil Adam). Вызваліцца ад старых прывычак, поглядаў і стаць іншым чалавекам. — Паколькі мы сабраліся для таго, каб назаўсёды скінуць з сябе адзежу «ветхага Адама», — азваўся Іван Тадорык, — дык давайце наўперад пакупаемся ў Нёмане, a наш сход не мядзведзь, y лес не ўцячэ (Я. Колас. На ростанях). У французаў выраз склаўся на аснове евангельскага тэксту: y «Пасланнях апостала Паўла» выказваецца заклік да грэшнага чалавека духоўна перарадзіцца, «скінуўшы з сябе ветхага чалавека са справамі яго». Складваць галаву за каго, за што, дзе. Гл. класці (складваць) галаву за каго, за што, дзе. Складваць (скласці, злажыць) зорою. Відаць, калька з ням. м. (die Waffen strecken). Ужыв. са значэннямі 'спыняць узороенае супраціўленне, прызнаваць сябе пераможаным' і 'адмаўляцца ад працягу барацьбы, ад прындыпаў абароны сваіх інтарэсаў'. Паўлаўцы згаджаюцца скласці зорою. Патрабуюць гарантыі (І.Шамякін. Першы генерал). Леанід Рыгоравіч — тады толькі мастацкі кіраўнік тэатра — не разгубіўся і не злажыў зороі. Ён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброю, зброі, сбрасывать, узброенае
26 👁
 ◀  / 440  ▶