Паходзідь з прыказкі Лепш сініцаў руках, чым журавель у небе, сэнс якой — 'лепш мець хоць што-н. пэўнае менавіта цяпер, чым спадзявацца на болыпае і лепшае ў аддаленай будучыні'. Дарэчы, гэта прыказка спарадзіла два фразеалагізмы (гл. журавель у небе). Параўн. кантэкст, дзе выкарыстаны абодва прыказкавыя вобразы: «I лёгкая перамога яго ўжо не задаволіла б, хоць яму пакутліва хацелася мець, пакуль той журавель у небе, хоць нейкую сініцу…» (П.Місько). Сіняя панчоха. Калька з англ. м. (blue-stocking). Так называюць непрывабных жанчын, якіх больш за ўсё цікавяць кніжныя, вучоныя заняткі. Адзін на адзін ён пераканаў бы любую сухастоіну, любую «сінюю панчоху». Але перашкаджала Даша (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). У Англіі ў другой палавіне XVIII ст. спачатку гэтым выразам называлі, a дакладней, празывалі адну асобу, прычым не жанчыну, a мужчыну — вучонага Б. Стэлінгфліта, які, насуперак модзе, апранаўся ў цёмнае, a панчохі насіў сінія. У такой форме ён прыходзіў y свой гурток, які аб'ядноўваў жанчын і мужчын і на пасяджэннях якога вяліся гутаркі на літаратурныя і навуковыя тэмы. Назва сіняя панчоха была перанесена на ўвесь гэты гурток і яго ўдзельнікаў. У далейшым выраз замацаваўся толькі за такімі жанчынамі, якія больш цікавяцца навукай, чым гаспадарчымі жаночымі справамі. Сіняя птушка. Калька з франц. м. (aiseau bleu). Сімвал шчасця; тое, што ўвасабляе для каго-н. найвышэйшае шчасце. Сон яшчэ ціха гушкаў ля вокнаў зарапад, a золак сіняй птушкай зляцеў нячутна ў сад, што сум таіў дзявочы (Т. Бондар. Абуджэнне). Аўтар крылатага выразу — бельгійскі паэт і драматург М. Метэрлінк (пісаў на франц. м.). Вяршыня яго творчасці — паэтычная п'еса «Сіняя птушка» (1908). Сюжэт п'есы казачны, пабудаваны на прыгодах дзяцей дрывасека, якія шукаюць «сінюю птушку» — «таямніцу рэчаў і шчасця», але не знаходзяць яе. Сіямскія блізняты. Агульны для ўсходнесл. і польск, м. Аднадумцы, блізкія ў якіх-н. адносінах людзі ці неразлучныя сябры. В. Бечык імкнецца паказаць непадобнасць кожнага майстра, знайсці такія рысы і дэталі ў іх творчай манеры, каб паэты той ці іншай генерацыі пры ўсёй іх ідэйна-эстэтычнай, грамадзянскай агульнасці не выглядалі сіямскімі блізнятамі (В. Яраш. 3 удумлівай любоўю). Склаўся ў выніку метафарызацыі адпаведнага словазлучэння, якім называлі двух зрослых блізнят — Чанга і Энга Букераў. Яны нарадзіліся ў 1811 г. y Сіяме (старая афіцыйная назва Тайланда) і, будучы зрослымі, пражылі 63 гады
Дадатковыя словы
абядноўваў, песа, песы
36 👁