Сярод розных меркаванняў адносна этымалогіі гэтага выразу найбольш пераконвае прапанаванае С. Максімавым. Здаўна пятніца традыцыйна лічылася нерабочым днём. Гэта быў базарны дзень. Яшчэ ў канцы XIX ст. на адну толькі Магілёўскую губерню выпадала «семнаццаць пятнічных кірмашоў», a ў яе чатырнаццаці гарадах і мястэчках адбываліся «базары абавязкова ў кожны пяты дзень хрысціянскага тыдня, які (дзень) несумненна быў галоўным святочным і першым у тыдні язычніцкіх крывічоў» (С. Максімаў). Базарная пятніца была днём разлікаў, аддачы пазычанага. Пра чалавека, які не выконваў абяцанага, прасіў пачакаць да другога дня ці да другой пятніцы, a потым і зноў адкладваў, сталі гіпербалічна гаварыць, што ў яго «сем пятніц на тыдні». Сена на асфальце. Уласна бел. Гараджанін y першым пакаленні, ахоплены настальгіяй па роднай вёсцы. Ты, значыць, агітуеш за горад? Ну правільна. Што табе вёска? Паўзабытае мінулае. Ты даўно перастала быць «сенам на асфальце». Твой дом у горадзе (А. Цяжкі. Дзе мой дом?). Выраз з аднайменнага апавядання (1963) і назвы зборніка апавяданняў (1966) М. Стральцова. Серада з-пад пятніцы відаць, вылазіць і пад. Уласна бел. Ніжняе адзенне з-пад верхняга (відаць і інш.). Суседка наша, Карабуціха, да вайны бязладная жанчына, y якой заусёды серада зпад пятніцы вылазіла, аказалася практычнай кабетай (Л. Арабей. Камандзіроўка за мяжу). Назоўнікавыя кампаненты ў гэтым выразе атрымалі няслоўнікавае значэнне, асацыююцца адзін з ніжнім адзеннем, a другі з верхнім. На выбар менавіта серады і пятніцы, a не якіхнебудзь іншых дзён тыдня, відаць, паўплывала тое, што гэтыя дні даўней былі, што называецца, на слыху. Есці мясное і малочнае забаранялася не толькі ў пасты, але і ў сераду ды пятніцу амаль кожнага тыдня. Параўн. таксама гісторыю фразеалагізма (крывіцца, скрывіцца) як серада на пятніцу (гл.). Сесці на карак каму, чый, каго. Гл, садзіцца (сесці, уссесці) на карак (на шыю) каму, чый, каго. Сесці на свайго любімага канька. Гл. садзіцца (сесці) на свайго любімага канька. Сесці на хлеб і ваду. Гл. садзіцца (сесці) на хлеб і ваду. Сесці не ў свае сані. Гл. не ў свае сані садзіцца (сесці). Сёмая вада на кісялі. Гл. дзесятая (сёмая) вада на кісялі. Сініца ў руках. Агульны для ўсходнесл. м. Што-н. пэўнае, канкрэтнае, супрацьпастаўленае чаму-н. няпэўнаму, ненадзейнаму, хоць і жаданаму. I калі ўдасца дабіцца волі, то яна не абміне і селяніна: ён будзе мець хоць сініцу ў руках (А. Якімовіч. Кастусь Каліноўскі
49 👁