Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
творны склон параўкальны, тое самае, што і «(жыць) як святы дух». У фразеалагізме адбіліся негатыўныя адносіны народа да «святога духа» — трэцяй асобы тройцы. Паводле хрысціянскага веравання, Бог адзіны, але і троечны, г. зн. адзіны нябесны Уладыка можа выступаць, праяўляцца ў трох асобах: Бога-айца, Бога-сына і Бога — духа святога. Гэта «троечнасць адзінага», як сцвярджалі цархоўнікі, «недаступная розуму тайна бажаства». Сама ідэя «Бога — духа святога» з прычыны яе незразумеласці не была папулярнай нават сярод вернікаў. На гэтай аснове і ўзнік фразеалагізм святым духам, які мае афарбоўку іроніі, жартаўлівасці. Сезам, адчыніся! Паўкалька з франц. м. (Sésame, ouvretoi). Выказванне жартаўлівага заклінання, якое павінна дапамагчы без цяжкасцей адолець пэўную перашкоду. — Бывайце здаровы, жывіце багата, — як чараўнічае «Сезам, адчыніся», сказала Валя (У. Карпаў. Без нейтральнай паласы). Паходзіць з арабскай казкі «Алі Баба і сорак разбойнікаў», якая ўпершыню ў перакладзе на франц. м. ўключана ў зборнік «Тысяча і адна ноч» (1704–1708). У казцы гаворыцца, як Алі Баба, знаходзячыся ў лесе, выпадкова ўбачыў сорак разбойнікаў. Яны падышлі да пячоры, дзверы якой адчыніліся толькі пасля таго, як атаман вымавіў магічныя словы: «Сезам, адчыніся!» Падслухаўшы гэта, Алі Баба праз пэўны час таксама пранікае ў пячору і становіцца ўладальнікам вялікіх скарбаў, нарабаваных разбойнікамі. Секчы гордзіеў вузел. Агульны для ўсходнесл. (руск. разрубать гордиев узел, укр. розрубувати гордіïв вузол) іпольск. (przeciać węzel gordyjski) м. Смела і рашуча вырашаць якія-н. цяжкасці, супярэчнасці. Урэшце і сам даследчык зразумеў, што не хапае яму той нітачкі, знайшоўшы якую можна разолытаць увесь клубок. Тут трэба было або шукаць гэтых кончыкаў ніткі, або секчы гордзіеў вузел (І.Шамякін. Сэрца на далоні). Крылаты выраз з грэч. міфалогіі. Паходзіць з таго ж міфа, што і фразеалагізм гордзіеў вузел (гл.). Аракул прарочыў, што той, хто развяжа хітры вузел, зроблены фрыгійскім царом Гордзіем, стане ўладаром усёй Азіі. Ніхто, аднак, не мог справіцца з вузлом, пакуль Аляксандр Македонскі не рассек яго мячом. Сем пятніц на тыдні ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. семь пятниц на неделе, укр. сім п'ятниць на тиждень). Сінанімічны беларускаму ў адзін дзень сем перамен і вобразна характарызуе людзей нясталых, якія часта і лёгка мяняюць свае рашэнні, намеры, настрой, не выконваюць абяцанага. Кажы гэта дурнейшым ад самога, a не мне, валацуга! Ці ж можна табе верыць, калі ў цябе сем пятніц на тыдні! (Я. Колас. Адзінокае дрэва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пятниць, разблытаць
38 👁
 ◀  / 440  ▶