Светлая галава. Калька з ням. м. (ein heller Kopf). Вельмі разумны, здольны лагічна думаць чалавек. [Мірон:] A ў яго слова, як жалеза, аказалася: усё, што абяцаў, — зрабіў. Пра яго, ведаеш, як ка~ жуць? Мудры чалавек, чулы дужа, светлая галава! (А. Савіцкі. Верай і праўдай). Можна лічыць, што абодва кампаненты — сэнсаўтваральныя: галава суадносіцца са значэннем розум', светлая — 'лагічная, ясная'. Свет цесны. Калька з італ. м. (il mondo ро). У любым месцы можна нечакана сустрэцца са знаёмым. Свет цесны, гэта сказана не мною… Праз тлумны магазін, без гаманы хлапчына падыходзіць за чаргою, аўтограф просіць: «Я са Старыны!» (Е. Лось. Студэнту з вёскі). Выраз прыпісваецца Хрыстафору Калумбу, які ў 1492 г. адправіўся на трох іспанскіх суднах шукаць прамы марскі шлях y Індыю, але нечакана прычаліў да берагоў невядомай тады Амерыкі, «адкрыў Амерыку». Свінтус грандыёзус. Уласна бел. Ганебны чалавек, нахабнік, невук. A сам бы як аднёсся да ўсяго, каб на яе месцы быў?.. Свінтус грандыёзус ты, таварыш Мікульскі… (П.Місько. Мора Герадота). Выраз з камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім» (1939), дзе ён спачатку ўжыты для абазначэння вялізнай дапатопнай жывёліны з жабрамі, «адкрытай» ілжэвучоным Гарлахвацкім, a пасля пераносна — y дачыненні да таго ж Гарлахвацкага — невука і прайдзісвета. Свята на вуліцы чыёй. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. праздник на улице, укр. свято на вулиці). Ажыццяўленне чыіх-н. надзей, жаданняў. Праз некалькі дзён адбылося свята на Кастусёвай вуліцы: ён прыйшоў на першы ўрок у беларускую школу (С. Александровіч. На шырокі прастор). Паходзіць з прыказкі Будзе і на нашай вуліцы свята, сэнс якой — даб'ёмся і мы свайго, збудуцца нашы надзеі, спадзяванні'. Святая прастата. Калька з лац. м. (sancta simplicitas). Наіўны, прастадушны чалавек. Святая прастата, Півавараў, мабыць, думаў, што на ваеннай карце ўсё абазначана (В. Быкаў. Дажыць да світання). Выраз прыпісваюць Яну Гусу — нацыянальнаму герою чэшскага народа. Адлучаны ад царквы як ерэтык, за некалькі мінут да таго, як яго спалілі на кастры (1415), Гус, убачыўшы, што нейкая адурманеная рэлігіяй старая стала падкідаць у агонь галлё, нібыта ўсклікнуў па-латыні: «O sancta simplicitas!» Біёграфы Гуса, аднак, не пацвярджаюць гэтага. Больш верагодна, што выраз набыў крылатасць раней. Як сведчыць рымскі пісьменнік Руфін (IV
Дадатковыя словы
дабёмся
28 👁