сведак не было паблізу, ён [Сушчэня] мусіў трываць усё сам-насам (В. Быкаў. У тумане). Мужчыны пайшлі [на фронт], івёска засталася сам-насам з усімі чуткамі і трывогамі (У. Паўлаў. Спелыя травы). Узнік па мадэлі сэнсава тоесных фразеалагізмаў таўталагічнага характару вока на вока, адзін на адзін. Адна з ранніх фіксацый адносіцца да 1599 г. — y форме самъ на самъ (помнік палемічнай літаратуры «Антиризисъ, или Апологія против Христофора Филалета»). Сам-насам з сабой. Уласна бел. На адзіноце (заставацца, быць і пад.). Такія часіны душэўнай сабранасці, роздуму сам-насам з сабою Пятро Глебка вельмі любіў і даражыў імі (В.Вітка. Майстар). Утвораны шляхам кантамінацыі — аб'яднання элементаў двух фразеалагізмаў: сам-насам + сам з сабой. Абодва фразеалагізмы мнагазначныя, адно з іх значэнняў ('на адзіноце') — агульнае для абодвух фразеалагізмаў і для кантамінаванага на іх аснове ўтварэння. Сам не свой. Агульны для ўсходнесл., польск. і чэшск. м. Моцна ўсхваляваны, y стане разгубленасці, роспачы, адчаю (быць, хадзіць, ісці, сядзець і пад.). Я скажу табе, што ўвесь час, як толькі ты з'явілася ў атрадзе, я быў сам не свой (У. Дамашэвіч. Між двух агнёў). Першапачаткова выраз абазначаў, што хто-небудзь, знаходзячыся ў незвычайным, y «не сваім» стане, часткова ўжо належыць якой-небудзь нячыстай сіле і што яго лёс, вяртанне ці невяртанне ў ранейшы стан залежыць ад далейшых сувязей з гэтай нячыстай сілай. Такое вытлумачэнне пацвярджаецца польскай прыказкай Już sam nie swój, połowica dijablowa (ужо сам не свой, палавіна — д'яблава). У бел. м. фразеалагізм нярэдка ўжываецца ў форме кампаратыўнага звароту як сам не свой: «Увесь гэты час Толя быў як сам не свой. Як сам не свой ён страляў y трохразовым адрывістым салюце» (У. Паўлаў Чуж-чужаніца). Само сабой разумеецца, зразумела. Калька з ням. м. (es versteht sich von selbst). Ужыв. як пабочнае словазлучэнне ў сэнсе 'не выклікае ніякага сумнення'. — Вы спытайце Касцянка яшчэ раз, Віктар Паўлавіч. — Само сабой разумеецца, — мірна згадзіўся той (І.Шамякін. Крыніцы). Сам сабе галава. Агульны для ўсходнесл. м. Самастойны, незалежны ні ад каго чалавек. Добра табе, халасцяку, ні кала ні двара, сам сабе галава. A тут — чацвёра ў доме, і малыя! (В. Быкаў. Трэцяя ракета
Дадатковыя словы
абяднання, дяблава, зявілася
37 👁