Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
ён смяшыў публіку тым, што расказваў пад сакрэтам пра вядомыя ўсім рэчы. Саламяная ўдава. Калька з ням. м., пераклад складанага слова Strohwitwe, якое ўзнікла аб'яднаннем частак двух слоў: Strohbraut ('саламяная нявеста') + Graswitwe (спакушаная', літаральна 'травяная ўдава'). Так называюць жанчыну, якая часова засталася без мужа або афіцыйна не мела яго. Кладаўшчыцай у калгасе была Ганна Карнілава, саламяная ўдава: y свае маладыя гады — не набрала яшчэ і дваццаці пяці — яна мела двух дзяцей, так званых ветравічкоў-бяз-бацькавічаў (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Азначэнне саламяная звязваецца з сярэдневяковым звычаем у прырэйнскіх гарадах: на галаву дзяўчыны, якая мела пазашлюбнае дзіця, публічна надзявалі саламяны вянок. Саламяны ўдавец. Калька з ням. м. (der Strohwitwer). Мужчына, які знаходзіцца ў часовай разлуцы з жонкай. Сяргей Кірылавіч, вы сёння саламяны ўдавец, прашу ўзяць пад апеку маю сяброўку, яна — літаратар, вы — кнігалюб, побач вам не будзе сумна! (Л. Арабей. Дзень мінулы, дзень наступны). Складаны нямецкі назоўнік калькуецца як двухкампанентны выраз. У ням. м. гэты назоўнік склаўся як пазнейшае ўтварэнне ад Strohwitwe («саламяная ўдава»), дзе саламяная звязваецца з сярэдневяковым звычаем у прырэйнскіх гарадах: на галаву дзяўчыны, якая мела пазашлюбнае дзіця, прылюдна надзявалі саламяны вянок. Самі з вусамі. Агульны для бел. і руск. м. Не горшыя за іншых. Не, ён мною не пакамандуе, гэты студэнцік. Мы самі з вусамі… (П. Пестрак. Серадзібор). Першапачаткова ўжываўся як своеасаблівая формула задзірлівага выхваляння, y якой спайка кампанентаў (першы з іх захоўвае слоўнікавае значэнне) рэгулюецца рыфмай. У XIX ст., як адзначана ў «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча, выраз выкарыстоўваўся і ў такой форме: самі з вусамі, толькі нос не аброс 'адважны адказ на пагрозы'. Сам-насам. Агульны для бел., укр. (сам на сам) і польск. (sam na sam) м. Ужыв. са значэннямі 'без сведак, удвух з кім-н. (гаварыць, сустракацца і пад.)', 'без саюзнікаў, без падтрымкі з боку каго-н. (біцца, сустракаць небяспеку і пад.)', 'на адзіноце (заставацца, рабіць што-н.)' і 'зусім адзін, y адзіночку (заставацца, пабыць з чым-н.)'. Пасля, сам-насам са сваім героем, я спытаўся: — Вас тады, Рафаіл Іванавіч, білі? — Ну, вядома (Я. Брыль. Партрэт старэйшага таварыша). [Шукайла:] Хлопцы, глядзіце! Князь мядзведзя забіў Сам-на-сам, без нас! (В. Вольскі. Машэка). Калі ж ні сяброў; ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаннем
29 👁
 ◀  / 440  ▶