грошы ён выкупіў дзве свае кніжкі ў той самай, знаёмай з маленства вясковай краме (С. Рублеўскі. Кніга). Склаўся, відаць, на аснове фразеалагізма садзіць (пасадзіць) на хлеб і ваду (каго), узнікненне якога звязваюць з пакараннем, прынятым у турмах, ваенных і навучальных установах царскай Расіі. Віноўніка запіралі ў асобным пакоі і кармілі толькі хлебам і вадой. Садзіцца (сесці, уссесці) на карак (на шыю) каму, чый, каго. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'поўнасцю падпарадкоўваць сабе, выкарыстоўваць каго-н. y сваіх інтарэсах' і 'абцяжарваць каго-н., знаходзячыся на яго ўтрыманні'. У кожным маёнтку садзіцца на шыю народа «зондэрфюрэр» (К. Чорны. Нямецкае вараннё над Случчынай). Э не, дачушка, садзіцца на ваш карак я не хачу. Глядзіце сябе, абы вам добра было, a мы, старыя, так-сяк пражывём… (Т. Хадкевіч. Даль палявая). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. Садзіць на пасад каго. Гл. на пасад садзіць каго. Садзіць (пасадзіць) на мель каго. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сажать на мель, укр. саднти на мілину) і польск. (sadzać na mieliżnie) м. Ставіць каго-н. y вельмі цяжкае становішча. Востры на язык, Платон у час спрэчак мог абрэзаць дасціпным словам каго хочаш, садзіў на мель любога (Я. Радкевіч. Закон прыцяжэння). Паходзіць з маўлення маракоў, дзе меллю называюць неглыбокае месца на моры, небяспечнае для суднаходства. Садом і гамора. Агульны для ўсходнесл. і польск. м. Крайняе бязладдзе, беспарадак, хаос. О, божачка! Садом і гамора. Думала, канец свету настаў. Гэта ж трэба так біць па сваім горадзе (І.Шамякін. Шлюбная ноч). Узнік на аснове біблейскага сюжэта (Быццё, 19, 24–25) пра лёс двух суседніх гарадоў старажытнай Палесціны — Садома і Гаморы. У гэтых гарадах запанавалі беспарадак, распуста, і Бог вогненным дажджом і землетрасеннем рашыў пакараць грэшнікаў. Пра гэта ў паэме К. Крапівы «Біблія»: «Як пасыплецца агонь! Як прарвецца ў небе дзірка! Як пальецца з неба серка! Так, як „Біблія" нам кажа, бог Садом дарэшты спляжыў, a з ім разам і Гамору». Сакрэт палішынеля. Паўкалька з франц. м. (secret de polichinelle). Уяўная тайна; тое, што хоць і лічыцца тайнай, але стала вядома ўсім. Дзялюся сакрэтам палішынеля за ўмераную плату (Я. Таўшчэзны. Вясёлая сумесь). Узнікненне фразеалагізма звязана з імем Палішынеля — камічнага персанажа французскага народнага тэатра (з канца XVІ ст.). Гэта быў вясёлы задзіра, насмешнік, блазан і балбатун. Часта
29 👁