Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
цяжкае, a на дробязі спатыкнуўся. Другая палавіна прыказкі адпала, a першая стала фразеалагізмам, захавала за сабой частку агулькага значэння прыказкі і застыласць дзеяслоўнага кампанента, яго здольнасць ужывацца, як і ў прыказцы, толькі ў формах прошлага часу (з'еў, з'ела, з'елі). Сабачая радасць. Агульны для ўсходнесл. м.(руск. собачья радость, укр. собача радість). Самая танная каўбаса, звычайна ліверная. Калі на паліцах будуць толькі кілбаскі «сабачая радасць», усе пойдзем з працягнутай рукой (В. Адамчык. Падарожжа на Буцафале). Этымалагічна выраз грунтуецца на ўяўленні, што каўбаса самай нізкай якасці з'яўляецца радасцю толькі для сабакі. Сабе наўме. Калька з лац. м. (sibi in mente). Вельмі скрытны, хітры (пра чалавека). — Старыя розныя бываюць, — цішэй загаварыла маці.—Адзін за ласку гатовы ўсё аддаць, a іншы сабе наўме (Э. Ярашэвіч. Гэта было нядаўна). Садзіцца не ў свае сані. Гл. не ў свае сані садзіцца (сесці). Садзіцца (сесці) на мель. Агульны для ўсходнесл. (руск. садиться на мель, укр. сідати на мілину) іпольск. (osiąść na mieliznie) м. Трапляць у вельмі цяжкае становішча. Мы абодва выдатна ведалі, што гэтым рашэннем калгас садзіцца на мель (В. Шырко. Імем барыкад мяцежных). Утвораны на аснове суадноснага фразеалагізма садзіць (пасадзіць) на мель каго (гл.). Садзіцца (сесці) на свайго любімага канька. Запазыч. з руск. м. Пачынаць размову на ўпадабаную, улюбёную тэму. Сіняк, як заўсёды, сеў на свайго любімага канька. Ён лічыць, што яго абышоў лёс, што толькі ў горадзе маглі б поўнасцю раскрыцца ўсе яго шматлікія таленты (Л. Дайнека. Футбол на замініраваным полі). У рус. м. выраз склаўся на аснове калькі з франц. м. с'est son dada (літаральна «ёсць яго канёк») ці з англ. it is his hobby horse (літаральна «гэта ёсць яго любімы канёк, хобі»). Узнікненне фразеалагізма садзіцца на свайго любімага канька адбылося ў выніку разгортвання метафарычнага кантэксту нарашчэннем дзеяслоўнага кампанента садзіцца (на каго). Назоўнікавы ж кампанент канёк атрымлівае тут як бы падвойнае значэнне: і прамое, памяншальнае да конь y зыходным значэнні, і фігуральнае — «захапленне, хобі». Садзіцца (сесці) на хлеб і ваду. Агульны для ўсходнесл. м. Абмяжоўзаць сябе ў самым неабходным, харчавацца толькі простай ежай. Аўтар зноў і зноў ладзіў прэзентацыі кніжкі… I стаміўся ад гэтых высілкаў… I тады вырашыў сесці на хлеб і ваду і раздаць рэшткі тыражу ўсім-усім сваім знаёмым. На апошнія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела, зелі, зеў, зяўляецца, сest
46 👁
 ◀  / 440  ▶