С Сабакам сена касіць. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) бадзяцца дзе-н., займаючыся пустой справай, 2) знаходзіцца невядома дзе, хаваючыся ад сям'і. Недзе па загальскіх хутарах з такою ж хеўраю, як і сам, сабакам сена косіць (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Пра мужа пытаўся, махнула: — Am, сена сабакам косіць… (Р. Барадулін. Дом на сопцы). Узнік не са свабоднага словазлучэння (такога не магло быць: сабакам сена не косяць, яны і не ядуць яго). Ён утвораны па мадэлі свабоднага словазлучэння тыпу каровам сена касіць, y якім лагічнае каровам заменена нелагічным. Атрымаўся дасціпны выраз каламбурнага характару. Параўн.: кот наплакаў, без нажа зарэзаць, без году тыдзень. Сабака на сене. Агульны для ўсходнесл. м. Чалавек, які сам не карыстаецца і іншым не дае карыстацца чымсьці. —Дазволь ноччу на чыгунцы супроць твайго хутара перапыніць патрулёў са страшаўскай вахі… — Не, Валя. Шукай сабе іншае месца!.. — Сабаакі на сене! (А. Карпюк. Пушчанская адысея). Крыніца фразеалагізма — прыказка Сабака на сене ляжыць, сам не есць і другім не дае, тлумачальная частка якой адпала. Або: Як сабака на сене: і сам не гам, і другому не дам. Сабак вешаць на каго, каму. Агульны для ўсходнесл. і польск. (psy wieszać) м. Нагаворваць на каго-н., абвінавачваючы ў чым-н. — У вашай палатцы яшчэ чатырох пасяляем. Глядзі, каб без гэтага… — Зноў за старое? Што на мяне ўсіх сабак вешаюць?.. Каваль ды Каваль! (А. Савіцкі. Кедры глядзяць на мора). Паходзіць са свабоднага словазлучэння, y якім слова сабака мае значэнне 'лопух, галоўка лопуху, дзед' Параўн. y слоўніку І.І.Насовіча: «Сабачка — галоўка лопуху. Твая світка ўся ў сабачках». Вешалі сабак на таго, хто заслугоўваў насмешкі ці быў вінаваты ў чым-небудзь. Сабаку з'еў на чым, y чым. Агульны для ўсходнесл. м. Mae вялікі вопыт, навык у чымсьці. Нашто вам браць якога-небудзь смаркача, калі ёсць вопытны работнік, які на гэтай справе сабаку з'еў (К. Крапіва. Брама неўміручасці). Ёсць некалькі спроб разгадаць этымалогію гэтага выразу. Найбольш верагодная з іх тая, якая ставіць фразеалагізм у сэнсавую і генетычную сувязь з прыказкай Сабаку з'еў, a хвастом удавіўся (падаецца ў слоўніку УДаля). Яна ўжывалася ў XIX ст., калі гаворка ішла пра вопытнага майстра, які выканаў штосьці вельмі
Дадатковыя словы
зеў, сямі
42 👁