У фразеалагізме праз дзеяслоўны кампанент перадаецца не толькі слыхавое адчуванне, але і як бы пачуццё непасрэднага дакранання да вушэй. Рэч у сабе. Калька з ням. м. (das Dingansich). Хтосьці загадкавы ці штосьці загадкавае, сапраўдная сутнасць каго- ці чаго-н. не раскрытая, не зразумелая. Дзякуй табе, maтa, што ты быў тады поруч са мною. Каб ты ведаў, як я шкадую, што не паспеў дасягнуць таго веку, калі мая і твая душы маглі б ператварыцца ў злучаныя між сабою ёмістасці: ты так і застаўся для мяне рэччу ў сабе (У. Арлоў. Мой радавод да пятага калена…). Пераасэнсаваны філасофскі тэрмін І.Канта — з яго «Крытыкі чыстага розуму» (1781). Паводле Канта, рэчы, якія існуюць незалежна ад свядомасці, прынцыпова непазнавальныя і ў гэтым сэнсе з'яўляюцца «рэчамі ў сабе». Рэшатам (y рэшаце) ваду насіць. Гл. насіць ваду рэшатам (у рэшаце
Дадатковыя словы
зяўляюцца
23 👁