Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Трэмуйля (1460–1525). Пра першага з іх расказваецца ў кнізе «Найпрыемная, забаўная гісторыя, напісаная сумленным слугой пра падзеі і ўчынкі, поспехі і подзвігі добрага рыцара без страху і дакору, славутага сеньёра Баярда…» (1527). Пасля выраз фразеалагізаваўся і стаў выкарыстоўвацца для характарыстыкі любога чалавека высокіх маральных якасцей. Рыцар журботнага вобраза. Калька з іспан. м. (ei Caballero de la Triste Figura). Наіўны, бясплённы летуценнік. — Чытаеце думкі на адлегласці? — засмяялася дзяўчына. — Тады прачытайце!.. — Тады… вам… адзін рыцар журботнага вобраза прапанаваў руку і сэрца… — Не-е… (В. Блакіт. Вяселле ў Беражках). Выраз з рамана Сервантэса «Дон Кіхот» (1615). Так аднойчы называе пабітага, пацярпелага, упрыгожанага сінякамі Дон Кіхота яго зораяносец Санча Панса. Рыцар на час. Запазыч. з руск. м. Слабавольны чалавек, няздольны да працяглай барацьбы дзеля высакародных мэт. Я пачаў патрабаваць сабе тое, што, па сутнасці, мне не належала. Вось і атрымаўся з мяне рыцар на час, герой міжволі, які вельмі хутка пацярпеў крах (А. Кобец-Філімонава. Агні за перавалам). Выраз з аднайменнага верша (1863) М. А. Някрасава. Утвораны па аналогіі з ужо існуючым фразеалагізмам каліф на час (гл.). Рыцар ночы. Уласна бел. Злосны вораг прагрэсу; цемрашал. На нас узнімаюцца рыцары ночы, іх сочаць у цьме нашы зоркія вочы (К. Крапіва. Ворану вышай арла не лятаць). Выраз з абразка З. Бядулі «Прытуліся ка мне» (1913), ужыты ў такім кантэксце: «А мо і праўда, што ў розных там замчышчах крыштальных ваююць паміж сабой рыцары дня з рыцарамі ночы?» 3 экспрэсіўна-стылістычнага боку гэта кніжны выраз і выкарыстоўваецца ў творах на грамадска-палітычныя тэмы: «Апошнія здзірае з плеч старых кашулі распасвены, вясёлы рыцар цёмнай ночы» (Я. Купала); «Рыцары ночы са скуры вылузваліся, каб нацягнуць на сябе скуру авечак» (І.Сіманоўскі). Рэжа (рэзала) вочы каму, чые, чым. Агульны для ўсходнесл. м. Рэзка выдзяляцца, выклікаючы да сябе адмоўныя адносіны. У паветры стаяла барва і рэзала вочы святло (М. Лобан. На парозе будучыні). У фразеалагізме праз кампанент рэжа перадаецца не толькі зрокавае адчуванне, але і як бы пачуццё непасрэднага дакранання да вачэй. Рэжа (рэзала) вушы. Агульны для ўсходнесл. м. Непрыемна раздражняе слых. Уразіла слова «з'ёмныя», уразіла ненатуральнасцю. Вушы рэжа яно, бо штучнае, робленае (В. Рабкевіч. Шукаю слова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збраяносец, зёмныя
29 👁
 ◀  / 440  ▶