беларусаў» (1895) піша: «Калі прадаеш каня ці карову, наогул штонебудзь жывое, і жадаеш, каб „пайшло рукой", то не трэба перадаваць іх новаму гаспадару голымі рукамі: не будзе пладзіцца. У такім разе „б'юць па руках" і перадаюць купленае „касматай рукой", г. зн. захінуўшы руку крысом адзення». Параўн. прыказку, y якой ускосна выказаны негатыўныя адносіны да названага павер'я: Кармі парсюка мукою — пойдзе рукою. Рылыца ў пушку ў каго. Запазыч. з руск. м. Хтосьці мае дачыненне да чаго-н. нядобрага, заганнага. Думалася, што ў мясістага дырэктара рыльца ў пушку, дык ён і паддобрываецца, як можа (Р. Сабаленка. Дырэктарава бакоўка). Аўтар крылатага выразу — І.А. Крылоў. У яго байцы «Лісіца і Сурок» выраз выкарыстаны двойчы. Першы раз — з прамым значэннем слоў. Лісіца была «суддзёй над курамі», яе асудзілі за хабар на высылку, і яна скардзіцца Сурку (пераклад К. Крапівы): «Мне хабар браць? Ці ж я, кумок, рашуся? Ці ж ты б сказаў, я на цябе спашлюся, Што вінавата я y гэтым хоць крыху? I ў галаву табе не прыйдзе гэта думка!» — «Ох, часцяком я бачыў, кумка, Што рыльца у цябе ў пуху». У маралі байкі аўтар зноў вяртаецца да гэтага выразу, ужываючы яго пераносна ў дачыненні да тых, хто «паціху ды патрошку то дом збудуе, то купіць сабе вёску». Хаця ў судзе і не дакажаш, Ды як жа не сагрэшыш і не скажаш, Што рыльца у яго ў пушку. Рыхтык у рыхтык падобны. Уласна бел. Вельмі моцна, абсалютна. Адразу ж ззаяе плячэй выйшлі два сыны, абодва трактарысты і падобныя, як кажуць, рыхтык у рыхтык адзін да аднаго (В. Казько. Бунт незапатрабаванага праху). Выраз пэўным чынам сэнсава таўталагічны з прыметнікам падобны, бо, як пазначана ў ТСБМ (т. 4, с. 741), рыхтык y сваім 2м значэнні — гэта «выліты, падобны на каго-н.'». Магчыма, склаўся пад уплывам і на ўзор сінанімічнага з ім фразеалагізма кропкаў кропку (кропля ў кроплю). Рыцар без страху і дакору. Калька з франц. м. (le chevalier sans peur et sans reproche). Смелы, велікадушны чалавек. Дастойны, скажу вам, быў служка… Такімі людзьмі род багацее… Але… прапаў, як рыцар без страху і дакору (В. Быкаў. Кар'ер). Спачатку ў Францыі гэтым выразам называлі канкрэтных гістарычных асоб: мужнага рыцара П'ера дзю Тэрайля Баярда(1476–1524) і яго сучасніка, выдатнага палкаводца Луі
Дадатковыя словы
бюць, карер, паверя
32 👁