Рукі прэч ад каго, ад чаго. Калька з англ. м. (hands off). Ужыв. як патрабаванне не ўмешвацца ў чые-н. справы. Не вы дасце народам свята, не вам пажар вайны заліць! Дык рукі прэч, забойцы, каты! Не вам аб згодзе гаварыць! (Я. Колас. Ворагам). Крылаты выраз, належыць англійскаму палітычнаму дзеячу, лідэру ліберальнай партыі Уільяму Гладстану. У 1878 г., калі Аўстрыя захапіла частку сероскіх зямель, Гладстан выступіў y парламенце супраць захопніцкай палітыкі і закончыў прамову словамі: «Рукі прэч ад Босніі і Герцагавіны!» Рукі развязаны ў каго, чые. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. мае поўную свабоду дзеянняў. Нарэшце яе рукі развязаны! Яна [Волька] верыла, што яе пакутам прыйшоў канец (М. Ваданосаў. Надзеі і спадзяванні). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на аснове суадноснага дзеяслоўнага развязваць (развязаць) рукі каму 'даваць поўную свабоду дзеянняў, вызваляць ад залежнасці, абмежавакня ў чым-н.'. Рукой падаць да чаго. Агульны для бел. і руск. м. Зусім блізка, не вельмі далёка. Вучні загарэліся: з'ездзіць паглядзець! Нейкія сорак кіламетраў—гэта ж рукой падаць! (І.Шамякін. Ах, Міхаліна, Міхаліна). Зыходнай формай выразу варта лічыць канструкцыю з параўнальным злучнікам як: як рукой падаць (да чаго). Зрэдку выраз і сёння ўжываецца ў поўнай, нескарочанай форме: «Ад Рыгі як рукой падаць узмор'е» (Ц. Гартны); «За гэтым мастком сама Галынаўка як рукой падаць» (А. Якімовіч); «Як рукой падаць мая радзіма, — лес, лугі, вада» (М. Пракаповіч); «Як падаць рукою цяпер да вечнасці яму» (А. Каско); «Вунь ужо і родная Турбінка — як рукой падаць…» (А. Бароўскі). Ва ўкр. м. аналагам гэтага фразеалагізма выступае дістати рукою. I яго зыходная форма — параўнальны зварот, які сустракаецца і ў бел. м.: «Як рукой дастаць тапырылі голле алешыны» (В. Быкаў), «Да іх — як рукою дастаць» (Ф. Янкоўскі). Параўн. y М. Федароўскага (с. 31): «Блізка, хоць рукою дастаць». У фразеалагізме як рукой падаць, як і ў некаторых іншых, узніклых з параўнальнага звароту, злучнік як адпаў, рэдукаваўся, бо зварот пачаў займаць слабую, непрыдзеяслоўную пазіцыю. Рукой пайсці. Уласна бел. Добра весціся, гадавацца (пра жывёлу, птушку, пчол). Не купляй ад аканома скацінкі,—рукой не пойдзе, на крадзеным, баш, аўсе ўскормлена (В. ДунінМарцінкевіч. Залёты). Паходзіць з даўняга павер'я пра добрую, «лёгкую» руку: купленае з такой рукі будзе добра пладзіцца, весціся. А. Я. Багдановіч y этнаграфічным нарысе «Перажыткі старажытнага светасузірання ў
Дадатковыя словы
зездзіць, паверя, сербскіх, узморе
43 👁