Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
рубікон (гл.), які абазначае 'прыняць беспаваротнае рашэнне, зрабіць адказны, рашучы крок'. Ружовы туман. Уласна бел. Стан ілюзорнага, таталітарнасавецкага ўспрымання рэчаіснасці. Магчыма, Быкаў стаў тым пісьменнікам, які першы выйшаў з ружовага туману (С. Дубянец. «Ружовы туман»). Гісторыя літаратуры 20–50 і пазнейшых гадоў яшчэ чакае ўдумлівага асэнсавання. У ёй быў не толькі ружовы туман, узведзеная ў закон фальсіфікацыя (У. Казбярук. «Песні з турмы» на нашым полі). Паходзіць з назвы апавядання (1995) В. Быкава. Гэта знешне алагічнае словазлучэнне ўжыта з пераасэнсаваным значэннем ужо і ў загалоўку самога апавядання пра чалавека з саўковымі звычкамі, і двойчы ў тэксце апавядання, y тым ліку ў заключным сказе пра дзевяностагадовага Барсука, які, «можа, хай жыве ў сваім ружовым тумане, дажывае век і носіць вазончыкі да падножжа помніка». Нядаўна ўзнікшы, выраз набыў «крылатасць», што можна было б пацвердзіць яшчэ шасцю прыкладамі яго выкарыстання ў друку («Полымя», «Маладосць», «ЛіМ»). Ружовыя акуляры. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. розовые очки, укр. рожеві окуляри). Ідэалізаванае бачанне, успрыманне чаго-н. Ведаў [Пятро], што гэта талстоўская філасофія: не праціўся злу — будзе добра. Часта смяяўся сам са сваіх ружовых акуляраў, бо жыццё штодня разбівала іх і прымушала весці змаганне супраць зла (І.Шамякін. Трывожнае шчасце). Назоўнікавы фразеалагізм, утвораны як фрагмент, што адарваўся ад суадноснага з ім дзеяслоўнага выразу глядзець праз ружовыя акуляры на каго, на што (гл.). Рука набіта(-я) y каго, чыя на чым, y чым. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. мае вялікі вопыт, добры навык, спрактыкаванасць у чым-н. Рука ў вас набітая. Ці не пішаце еы самі што-небудзь — вершы або апавяданні? Прызнайцеся… (С. Александровіч. На шырокі прастор). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на аснове суадноснага дзеяслоўнага набіваць (набіць) руку на чым, y чым 'выпрацоўваючы навык, рабіцца спрактыкаваным у чым-н.'. Рукі звязаны ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. пазбаўлены свабоды дзеянняў, магчымасці рабіць так, як хочацца. — Хто хацеў — той паздаваў! — А як жа, паздаваў… y каго скрынкі былі ды рукі нічым не звязаны (А. Кудравец. Такі дзень). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма звязваць (звязаць) рукі каму, які абазначае 'пазбаўляць магчымасці свабодна дзейнічаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁
 ◀  / 440  ▶