Раса вочы выядае каму. Уласна бел. Хто-н. нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі. У вершах Каратынскага і не было нічога падданніцкага — толькі скарга на неўрадлівы пясочак, цёмную святліцу, на тое, што pacа выядае вочы (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны). Паходзіць з прыказкі Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. Раскрыць (адкрыць) карты. Паўкалька з ням. м. (Karten aufdecken). Дзейнічаць адкрыта, не хаваючы сваіх намераў. [Каліноўскі:] Казаць, Марыська? [Марыська:] Так, Каліноўскі, Раскрыем карты. Мы гэты тост, які не жартаў варты, адтэрміноўваем на два гады (А. Куляшоў. Хамуціус). Выраз паходзіць з мовы карцёжнікаў: пры пэўнай сітуацыі адзін з ігракоў раскрываў свае карты і працягваў гульню, не тоячыся ад праціўнікаў. Распраўляць (расправіць) крылы. Агульны для ўсходнесл. і польск. (rozwinąć skrzydła) м. Пачынаць дзейнічаць на поўную сілу сваіх здольнасцей, магчымасцей. Усе верылі, што сяржант выжыве і расправіць крылы, па бабулінаму наказу, і яшчэ паваюе з ворагам… (К.Кірэенка. 3 аповесці вайны). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да птушак. Перад палётам птушка распраўляе крылы. Растапіць лёд чаго, паміж кім. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. растопить лед, укр. розтопити лід). Ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-н. — Вы служылі ў дзвесце дваццаць дзевятым артылерыйскім? — пытанне такога ладу, калі я не памыліўся ў чалавеку, павінна было растапіць лёд адчужэння. Па нумары часці ветэран пазнае ветэрана (Б. Стральцоў. Падземныя пераходы). Узнік, відаць, шляхам мадэліравання — на ўзор семантычна тоеснага фразеалагізма разбіць лёд (гл.). Расхлёбваць кашу. Агульны для бел. і руск. м. Разолытваць складаную, непрыемную справу, выкручвацца з чаго-н. Твае справы, брат, дрэнныя… Аднаму табе давядзецца расхлёбваць кашу за ўсіх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Паходзіць з прыказкі Сам заварыў кашу; сам і расхлёбвай, сэнс якой 'сам распачаў штосьці складанае, клопатнае, непрыемнае, сам і разолытвай, выкручвайся'. Рвацца на часткі. Гл. разрывацца (рвацца, разарвацца) на часткі (на кавалкі). Рваць на сабе валасы. Недакладная калька з ням. (sich die Haare ausraufen, літаральна «рваць сабе валасы») ці франц. (s'arracher les cheveux, літаральна «рваць сабе валасы») м, Прыходзіць у адчай, вельмі моцна перажываць, гараваць. Як указ
Дадатковыя словы
sarracher, разблытвай, разблытваць
29 👁