Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Мой рацыяналізм — y выбары жаданняў вобразаў, a там ужо — раз-два і ў дамках (У. Рубанаў. Каштаны). Вытох фразеалагізма — шашачная гульня, дзе дамка мае права перасоўвацца на любую колькасць клетак уперад або назад. Раз і назаўсёды. Калька з франц. м. (une fois pour toujours). Ужыв. ca значэннем 'канчаткова, беспаваротна', калі гаворыцца пра штосьці нязменнае, і як выказванне рашучага і катэгарычнага папярэджання. І лейтэнант, адчуўшы, што тут можа нешта раз і назаўсёды рашыцца, дадаў: — Артылерыйская армейская база за шэсцьдзесят кіламетраў одсюль (В. Быкаў. Дажыць да світання). Гэтыя… ідэйкі пакіньце раз назаўсёды! (Э. Самуйлёнак. Будучыня). Выраз усведамляецца як матываваны, з сэнсаўтваральным кампанентам назаўсёды. Размахваць (махаць, памахаць) пасля бойкі кулакамі. Уласна бел. Абурацца, апраўдвацца пасля якога-н. здарэння, калі ўжо бескарысна і позна рабіць штосьці. Ён [Шугачоў] быў з тых людзей, якія не размахваюць пасля бойкі кулакамі. Навошта? (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). Прыняўшы рашэнне, лейтэнант супакоіўся, павесялеў уявіўшы, як падпалкоўнік, даведаўшыся пра яго ўчынак, скажа: «Любіш ты пасля бойкі кулакамі памахаць» (У. Шыцік. Неспадзяваны ход). Выток фразеалагізма — прыказка Пасля бойкі кулакамі не размахваюць. 3 адмоўнай канструкцыі (у форме абагульненаасабовага сказа) утварылася сцвярджальнае дзеяслоўнае словазлучэнне незамкнёнай структуры. Разрывацца (рвацца, разарвацца) на часткі (на кавалкі). Агульны для ўсходнесл. м. Старацца адразу выконваць мноства розных спраў, даручэнняў і пад. Мікульскі схуднеў страшэнна. Ён разрываўся на часткі — дзе на ўсё браць час? (П.Місько. Мора Герадота). У аснове фразеалагізма — нерэальны, гіпербалізаваны вобраз. Разрываць на кавалкі каго. Гл. рваць (разрываць) на кавалкі каго. Ранняя птушка. Агульны для ўсходнесл. (руск. ранняя пташка, укр. рання пташка) іпольск. (ranny ptaszek) м. Дбайны чалавек, які рана ўстае, раней за іншых прыходзіць куды-н. — От жа ранняя птушка… — паківала галавою маці. — Спаць ды спаць бы яшчэ, a ён успорваецца ні свет ні зара… (С. Александровіч. Ад роднае зямлі). Выток фразеалагізма — прыказка Ранняя птушка зубкі цярэбіць, a позняя вочкі працірае, ад якой адарваўся трапны вобраз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
28 👁
 ◀  / 440  ▶