Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Разбіць лёд чаго, паміж кім. Агульны для ўсходнесл. і польск. (skruszyć 1ody) м. Ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-н. Таццяна не стрымала ўсмешку, і гэта разбіла лёд сур'ёзнасці. Жэнька пад'ехаў да яе і працягнуў руку (І.Шамякін. Глыбокая плынь). Дзеяслоўны выраз, утвораны на аснове суадноснага з ім фразеалагізма, структурна арганізаванага як двухсастаўны сказ і скалькаванага з франц. м. — лёд разбіты (гл.). Разбойнікі пяра. Запазыч. з руск. м. Прадажныя, беспрынцыповыя рэакцыйныя пісакі. Адвакат па сваёй адукацыі, містэр Ніксан не пнуўся павучаць разбойнікаў пяра, як высмоктваць з пальца сенсацыю ў кожны нумар газеты (Вожык. 1986. № 13). Выраз належыць рэакцыйнаму пісьменніку Б. М. Маркевічу, які ўжыў яго ў 70-х гг. XIX ст. y «Московских ведомостях» у адрас некаторых прагрэсіўных журналістаў. Пасля прадстаўнікі перадавога друку пераадрасавалі гэты выраз журналістам рэакцыйнай прэсы. Разведка боем. Агульны для ўсходнесл. м. Спроба высветліць што-н. y выніку непасрэднага дзеяння. Раманіст вядзе настойлівую, глыбокую, вельмі працаёмкую «разведку боем», імкнецца паказаць новае ў побыце, адносінах, чалавечых лёсах (У. Гніламёдаў. Шырокі фронт пошукаў). Узнік y выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якім y маўленні ваенных называюць здабыванне звестак аб праціўніку шляхам вядзення бою. Разводзіць (развесці) антымоніі. Агульны для ўсходнесл. м. Весці пустыя, непатрэбныя размовы. Пішы. Чаго там разводзіць антымоніі! (І.Шамякін. Трывожнае шчасце). Сярод розкых здагадак пра паходжанне гэтага фразеалагізма найбольш прымальнай варта лічыць наступную. Яго ўзнікненне, відаць, звязана з лац. назвай сурмы — antimonium, разводзячы якую людзі вялі пустыя размовы. Разводзіць (развесці) рукамі. Агульны для ўсходнесл. м. Прыходзіць у крайняе здзіўленне, недаўменне; не ведаць, як выйсці з цяжкага становішча. Быў скліканы кансіліум з лепшых спецыялістаў-медыкаў горада. Аднак і тыя, агледзеўшы хворую, толькі рукамі развялі. Надзеі на ўратаванне хворай не было (М. Машара. Лукішкі). Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека апісваецца праз пэўны жэст — знешні выразнік гэтага стану. Раз-два і ў дамках(-і). Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі хутка можа быць зроблена. Рацыяналізм рацыяналізму розніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падехаў, сурёзнасці
27 👁
 ◀  / 440  ▶