Мой рацыяналізм — ў выбары жаданняў вобразаў, а там ужо — раз-два і ў дамках (У. Рубанаў. Каштаны). Выток фразеалагізма — шашачная гульня, дзе дамка мае права перасоўвацца на любую колькасць клетак уперад або назад. Раз <i> назаўсёды. Калька з франц. м. (une fois pour toujours). Ужыв. са значэннем 'канчаткова, беспаваротна', калі гаворыцца пра штосьці нязменнае, і як выказванне рашучага і катэгарычнага папярэджання. І лейтэнант, адчуўшы, што тут можа нешта раз і назаўсёды рашыцца, дадаў: — Артылерыйская армейская база за шэсцьдзесят кіламетраў одсюль (В. Быкаў. Дажыць да світання). Гэтыя… ідэйкі пакіньце раз назаўсёды! (Э. Самуйлёнак. Будучыня). Выраз усведамляецца як матываваны, з сэнсаўтваральным кампанентам назаўсёды. Размахваць (махаць, памахаць) пасля бойкі кулакамі. Уласна бел. Абурацца, апраўдвацца пасля якога-н. здарэння, калі ўжо бескарысна і позна рабіць штосьці. Ён [Шугачоў] быў з тых людзей, якія не размахваюць пасля бойкі кулакамі. Навошта? (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). Прыняўшы рашэнне, лейтэнант супакоіўся, павесялеў уявіўшы, як падпалкоўнік, даведаўшыся пра яго ўчынак, скажа: «Любіш ты пасля бойкі кулакамі памахаць» (У. Шыцік. Неспадзяваны ход). Выток фразеалагізма — прыказка Пасля бойкі кулакамі не размахваюць. 3 адмоўнай канструкцыі (у форме абагульненаасабовага сказа) утварылася сцвярджальнае дзеяслоўнае словазлучэнне незамкнёнай структуры. Разрывацца (рвацца, разарвацца) на часткі (на кавалкі). Агульны для ўсходнесл. м. Старацца адразу выконваць мноства розных спраў, даручэнняў і пад. Мікульскі схуднеў страшэнна. Ён разрываўся на часткі — дзе на ўсё браць час? (П.Місько. Мора Герадота). У аснове фразеалагізма — нерэальны, гіпербалізаваны вобраз. Разрываць на кавалкі каго. Гл. рваць (разрываць) на кавалкі каго. Ранняя птушка. Агульны для ўсходнесл. (руск. ранняя пташка, укр. рання пташка) і польск. (ranny ptaszek) м. Дбайны чалавек, які рана ўстае, раней за іншых прыходзіць куды-н. — От жа ранняя птушка… — паківала галавою маці. — Спаць ды спаць бы яшчэ, а ён успорваецца ні свет ні зара… (С. Александровіч. Ад роднае зямлі). Выток фразеалагізма — прыказка Ранняя птушка зубкі цярэбіць, а позняя вочкі працірае, ад якой адарваўся трапны вобраз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
152 👁