Выраз склаўся нядаўна — пасля Вялікай Айчыннай вайны. Гэта метафарычна пераасэнсаваны ваенны тэрмін пярэдні край — 'першая лінія ў раёне баявых дзеянняў' Параўн.: «З адцзяленнем разведчыкаў дзень назіраем за пярэднім краем немцаў, пазначаючы на карце агнявыя кулямётныя кропкі» (Ф. Шкірманкоў). Пясок сыплецца з каго. Відаць, калька з англ. м. (the sands are running out). Хто-н. вельмі стары, слабы. Бач ты, выскаляецца, a з самога ўжо пясок сыплецца (М. Лынькоў. На чырвоных лядах). Склаўся, магчыма, праз супастаўленне слабага здароўем чалавека са старым канём, з якога ў выніку захворвання скуры сыплюцца дробныя лусачкі-пясчынкі. Пятая калона. Калька з іспан. м, (la quinta columna). Варожая агентура ўнутры краіны. Баявыя атрады міліцыі рабілі ўсё, каб перашкодзіць гітлераўцам заслаць у горад пятую калону (Полымя. 1978. № 11). Гэты крылаты выраз узнік y 1939 г. y Іспаніі, дзе з 1936 г. ішла грамадзянская вайна паміж дэмакратыяй і фашызмам. Контррэвалюцыйныя сілы на чале з генералам Франка, карыстаючыся падтрымкай германскіх і італьянскіх фашыстаў, акружылі сталіцу рэспублікі Мадрыд. Напярэдадні яго падзення франкісцкі генерал Мола выступіў y друку з заявай: «Мы ідзём на Мадрыд чатырма калонамі, але самая небяспечная, пятая калона знаходзіцца ў самім Мадрыдзе»; генерал меў на ўвазе здраднікаў, фашыстаў, капітулянтаў y кіруючых колах Іспанскай рэспублікі, шпіёнаў і дыверсантаў, засланых у Мадрыд ці завербаваных там. Пяты (апошні) акт. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. пятый (последнни) акт, укр. п'ятий (останний) акт). З'ява, падзея і пад., якой завяршаецца што-н. Сёння рызыкаваць цікава, ласуну — шляхетная справа. Пяты акт, апошняя з 'ява (А. Хадановіч. Макабрычныя скокі). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое шырока ўжываецца ў драматычных творах, асабліва ў трагедыях. У антычнай Грэцыі трагедыя абавязкова дзялілася на пяць актаў. Пяты акт быў апошні, ім завяршалася п'еса. Таму фразеалагізм ужываецца з варыянтнасцю першага кампанента: «Разумею: вы хочаце сваё апошняе слова сказаць у апошнім акце. Што ж, няхай будзе і так» (К. Крапіва). Пячы як бліны. Відаць, паўкалька з руск. м. (печь как блины). Вельмі хутка і многа ствараць што-н. Пячом калгасы як бліны і ліквідуем кулака, a тут працерліся штаны, і рад бы каплі малака (К. Крапіва. Плач абывацеля). Вобразнасць фразеалагізма засноўваецца на гіпербале праз супастаўленне пэўнага дзеяння з хуткасцю пячэння бліноў
Дадатковыя словы
зява, песа, последннй, пятий
22 👁