з'яўляюцца ў віхрах і дураць, марочаць людзей, пускаючы, кідаючы ім y вочы пыл. Пыл (туман) y вочы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. пыль в глаза, укр. пыл в очі). Падман з мэтай стварыць няправільнае ўражанне. A клятвы?.. A прызнанні?.. Няўжо гэта была гульня ў каханне?.. Усё гэта, мусіць, быў пыл у вочы? (А. Ставер. Завіруха). Назоўнікавае ўтварэнне на аснове дзеяслоўнага фразеалагізма пускаць пыл (туман) y вочы каму (гл.) 'выхваляючыся, падманваць каго-н., ствараць падманлівае ўражанне аб сабе'. Пытанне жыцця і смерці. Калька з франц. м. (question de vie et de mort). Самае важнае, самае істотнае. Пытанні жыцця і смерці.. паўставалі перад ім [Клімёнкам] на ўвесь рост, засланялі ўсё астатняе (У. Дамашэвіч. Порахам пахла зямля). Выраз антытэзнай пабудовы. Пяро ўставіць (уваткнуць) каму. Уласна бел. Пакараць каго-н., прагнаўшы адкуль-н. Хацелі табе пяро ўставіць і дарэмна не ўставілі. Пашкадавалі, думалі — паправішся (К. Крапіва. Канец дружбы). Узнікненке выразу звязваецца з дзіцячым спосабам караць аваднёў утыканнем сцяблінкі ў брушка (параўн. y апавяданні В. Каваля «Сіняя восень»: «Над іх галовамі.. гулі авадні. Гарась злавіў аднаго на сваім носе і, утыркнуўшы саломінку ў яго брухастае цела, пусціў»). Слова пяро ў спалучэнні ўставіць пяро авадню мела незвычайны сэнс: гэта і 'сімвал палёту', і 'сродак запаволіць палёт'. Словазлучэнне фразеалагізавалася і стала ўжывацца ў дачыненні да людзей. Параўн. кантэкст, дзе сувязь фразеалагізма з прататыпам асабліва відавочная: «Не Маскву яму, а дулю! — Не збылося, як хацеў: мы пяро яму ўваткнулі, — ён ад нас і паляцеў» (К. Крапіва). Можна таксама звязваць паходжанне фразеалагізма з арго крымінальнікаў, дзе пяро — нож'. Параўн. y апавяданні Я. Таўшчэзнага «Аперацыя „Рэморант"»: «— Дзяшоўка! — зароў Віцька… — 3-за цябе ледзь фартовага на пяро не пасадзіў!» Пярун яго (яе, іх) ведае. Агульны для бел. і польск. (piorun go wie) м. Невядома. — I што яны думаюць рабіць з намі? — Пярун іх ведае… (І.Сіняўскі. На правым флангу). Узнік па аналогіі з фразеалагізмам бог яго ведае. Першапачаткова пярун тут не 'аглушальны ўдар грому', a 'бог грому і маланкі ва ўсходніх славян'. Пярэдні край чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Найважнейшы, самы адказны ўчастак. Падборка «Пярэдні край навукі» расказвае аб тых пераўтварэннях, якія адбываюццаў апошнія гады ў горадзе Обнінску… (ЛіМ
Дадатковыя словы
зяўляюцца, рэмбрант
41 👁