газам, лягчэйшым за паветра, пускаюць для выпрабавання ўмоў палёту. Пускаць пыл у вочы каму. Гл. пыл пускаць у вочы каму. Пустая малатарня. Уласна бел. Чалавек, які займаецца не справай, a пустымі размовамі; балбатун, пустаслоў. Гэта ж у нас з масавіком-забаўнікам як было?.. Пустая малатарня. Толькі і клёку, што язык па-за вушшу ходзіць (А. Петрашкевіч. Трывога). Узнік y выніку асацыяцыі па падабенстве з пустой малатаркяй, якая, калі яе барабан не запоўнены сцёбламі збажыны, пачынае прарэзліва гусці. Пусціць чырвонага пеўня каму, куды, дзе. Агульны для ўсходнесл. (руск. пустить красного петуха, укр. пустити червоного півня) і польск. (puścić czerwonego koguta) м. Вобраз чырвонага пеўня лёг у аснову адпаведнага выразу ў чэшск. (posadit cerveneho kohouta na strechu), y ням. (den roten Hahn aufs Dach setzen) мовах. Выраз абазначае 'зламысна падпаліць што-н.' У жніўні сорак другога мы зрабілі нядоўгі рэйд за Дняпро. Мелі мэту — сарваць акупантам хлебанарыхтоўкі, пусціць чырвонага пеўня на іх склады (І.Шамякін. Снежныя зімы). Узнікненне фразеалагізма звязваецца з тым, што ў славян сімвалам бога агню быў певень. Быў і звычай ахвяравання пеўня, каб залагодзіць, зрабіць літасцівым бога агню. Пуцёўка ў жыццё. Паўкалька з руск. м. (путевка в жизнь). Ужыв. са значэннямі: 1) падтрымка на пачатку якой-н. дзейнасці, 2) веды, навыкі і пад. як магчымасць займацца працоўнай дзейнасцю, 3) права на прыгоднасць да выкарыстання. Дапамагчы выпускнікам школы знайсці сваё месца ў жыцці закліканы педагагічныя калектывы, органы народнай асветы… (Настаўн. газ. 5.06.1976). Плоткінай я даў пуцёўку ў жыццё. Трэці разрад мае (В. Мыслівец. Задняпроўцы). Калі такое слова дасць новую фарбу, новае сэнсавае адценне, дык яму можна даць пуцёўку ў жыццё (К. Крапіва. Аб некаторых пытаннях беларускай мовы). Гэта фразеалагізаваны крылаты выраз, ідзе ад аднайменнай назвы першага савецкага гукавога фільма (1931, сцэнарый М. Эка і А. Столпера). У фільме паказваецца шлях былых беспрытульнікаў да працоўнай камуны, да карыснай дзейнасці. Усе значэнні гэтага полісемантычнага фразеалагізма так ці іначай звязаны з першапачатковым 'паваротны момант у жыцці, які дае права на карысную дзейнасць'. Пуцяводная зорка. Фразеалагізм з такой жа вобразнасцю ёсць амаль ва ўсіх славянскіх мовах (параўн. y ням. м.: складаны назоўнік Leitstern — пуцяводная зорка). Першае значэнне фразеалагізма — 'тое, што накіроўвае чыё-н. жыццё, дзейнасць'. Памяць роднай зямлі стала пуцяводнай зоркай у жыцці і Ягора
61 👁